Нясвіжскі з’езд кансерватараў (1926): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Сабраныя лідары [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]], прадстаўленыя галоўным чынам мясцовымі арыстакратамі і заможнымі маянткоўцамі (з [[Заходняя Беларусь|паўночна-усходніх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай (Польшчы)]] — былых [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] і [[Мінская губерня|Мінскай губерняў]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]), надавалі сустрэчы характар з'езду мясцовай арыстакратыі. На сустрэчы прысутнічалі такія значныя лідары [[віленскія кансерватары|«віленскіх кансерватараў»]] як князь [[Альбрэхт Антоні Вільгельм Радзівіл|Альбрыхт Радзівіл]] (1885—1935), князь [[Януш Францішак Ксаверы Радзівіл|Януш Радзівіл]] (1880—1967), князь [[Яўстах Каятан Сапега (1881)|Яўстах Сапега]] (1881—1963), граф [[Ян Міхал Тышкевіч|Ян Тышкевіч]] (1896—1939), граф [[Артур Патоцкі]], граф [[Марыян Плятэр|Марыян Броель-Плятэр]], граф [[Ежы Эмерыкавіч Чапскі|Ежы Чапскі]] (1861—1930), граф [[Эмерык Аўгуст Чапскі|Эмерык Чапскі]] (1897—1979), [[Аляксандр Станіслававіч Хамінскі|Аляксандр Хамінскі]] (1859—1937), [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандр Мяйштовіч]] (1864—1943), прадстаўнік віленскага архібіскупа [[Рамуальд Ялбжыкоўскі|Рамуальда Ялбжыкоўскага]] ксёндз [[Валерыян Аляксандравіч Мяйштовіч|Валерыян Мяйштовіч]]<ref>Сын [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандра Мяйштовіча]] (1864—1943).</ref>, [[Людвік Аляксандравіч Хамінскі|Людвік Хамінскі]] (1890—1953), [[Караль Канстанцінавіч Незабытоўскі|Караль Незабытоўскі]] (1865—1952), Зыгмунт Даманскі<ref>Сваяк [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]].</ref> і інш.
 
Аднак не прыехалі ў Нясвіж запрошаныя [[род Радзівілаў|Радзівіламі]] князь [[Альгерд Чартарыйскі]] (1888—1977), князь [[Здзіслаў Любамірскі]] (1865—1943), сям'я графаў [[род Замойскіх |Замойскіх]], граф Антоній Юндзіл і інш. [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]] (1847—1928) быў запрошаны сваімі добрымі сябрамі нясвіжскімі Радзівіламі на сустрэчу з Юзафам Пілсудскім, але Вайніловіч не паехаў з-за таго, што адышоў ад палітычнай дзейнасці, не ўступаў у палітычныя партыі, быў абмежаваны ў грошах, а таксама крытычна глядзеў на ўстаноўлены Пілсудскім пасля «майскага пераварота» (1926) рэжым «санацыі», спыненне судовага разгляду гучных карупцыйных спраў і, як запісаў у сваіх мемуарах, не ўтрымаўся б ад малапрыемнай прамовы, бо па свайму ўзросту і былой высокай пасадзе павінен быў бы прамаўляць<ref>''Chmielewska, G.'' Cierń… С. 269.</ref>.
 
Пасля таго, як Юзаф Пілсудскі праслухаў імшу, паклаў ордэн [[Virtuti Militari|«Virtuti Militari»]] IV класа на [[саркафаг]] з рэшткамі князя [[Станіслаў Вільгельм Радзівіл|Станіслава Радзівіла]] (1880—1920) у [[Крыпта-пахавальня Радзівілаў|крыпце-пахавальні князёў Радзівілаў]] у [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж|Фарным касцёле Найсвяцейшага Божага Цела]] ў Нясвіжы, у [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|палацы Радзівілаў]] адбыўся ўрачысты абед. Ад імя сабраных князь [[Яўстах Каятан Сапега (1881)|Яўстах Сапега]] (1881—1963) павітаў Пілсудскага, падкрэсліваючы ў сваёй прамове, што прадстаўляе як мясцовых землеўладальнікаў, так і іх грамадскую арганізацыю — [[Кансерватыўная арганізацыя дзяржаўнай працы|Кансерватыўную арганізацыю дзяржаўнай працы]]. Князь Яўстах Сапега з асаблівым задавальненнем адзначыў, што ім імпануе і мясцовае паходжанне маршалка: ''«Стасунак наш да цябе, пане маршалу, узмацняе той факт, што ты з крыві і косці ёсць адным з нас, з нас вырас і носіш на сябе, нягледзячы на дзіўныя змены лёсу твайго, кляймо шляхціца крэсавага<ref>«Крэсамі» у Другой Рэчы Паспалітай пачалі пазываць тыя тэрыторыі былога [[Заходні край|Заходняга края]], якія ўвайшлі ў яе склад у выніку Рыжскага дагавора, а таксама ўкраінская [[Галічына]].</ref> і кляйма таго не хаваеш, а, наадварот, яўна яго паказваеш»''<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 281—282.</ref>. Сам Юзаф Пілсудскі ў адказ на ўвагу, цёплы прыём і ўхвалу прамовіў тост у гонар «дому Радзівілаў».