Свята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Архітэктура: вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 70:
[[File:Сынковичи Церковь Святого Михаила 01.jpg|thumb|left|250px|Царква Святога Міхаіла]]
 
У плане ўяўляе сабой крыху перакошаны чатырохвугольнік памерам 17,5х13 м з [[неф|трохнефавым]] чляненнем. Усе нефы маюць амаль аднолькавую шырыню — 4 м. Таўшчыня сцен дасягае 1,5 м. Высокі двухсхільны дах надае будынку стройнасць і лёгкасць. Чатыры [[вежа|вежы]], размешчаныя па вуглах, адрозніваюцца памерамі і [[архітэктура|архітэктурнымі]] формамі. Дзве заходнія вежы стаяць на квадратных [[фундамент]]ах, з трох бакоў іх падтрымліваюць [[контрфорсы]]. Верхняя частка вежаў — васьміграннік з трыма [[ярусЯрус, архітэктура|ярусамі]]амі байніц. Дзве ўсходнія вежы маюць цыліндрычную форму, тут таксама ёсць байніцы. У вежах знаходзяцца лесвіцы, якія некалі вялі да [[байніцы|байніц]], размешчаных у [[франтон]]е. Верхняя частка сцен, акрамя ўсходняй, ахоплена магутнай [[аркатура]]й, якая трымаецца на ступеньчатых убудаваных [[кранштэйн]]ах. У прамежках паміж аркамі знаходзяцца акруглыя байніцы, над імі зроблены назіральныя адтуліны. Гэта дазваляла абаронцам храма сачыць за дзеяннямі праціўніка і весці агонь на большыя адлегласці. Байніцы былі зроблены ў першую чаргу для абароны. Акрамя таго, яны з'яўляюцца важным элементам і сродкам упрыгожвання храма. Асабліва ўмацавана заходняя сцяна царквы. У шчыце франтона зроблены байніцы. У верхняй частцы выкарыстаны «[[ліхтарык, архітэктура|ліхтарык]]» — своеасаблівы і рэдкі архітэктурны элемент, які выконваў ролю назіральнага пункта.
 
У архітэктуры выяўляюцца рысы [[Раманскі стыль|раманскага]] і [[Гатычны стыль|гатычнага]] стыляў. У шчыце [[франтон]]а неглыбокія, розныя па форме і памерах [[тынкоўка|атынкаваныя]] і [[пабелка|пабеленыя]] [[ніша|нішы]]. Яны здымаюць уражанне цяжкаватасці і масіўнасці, надаюць будынку яркасць і лёгкасць. На усходніх вежах і алтарных [[апсіда]]х прыблізна на вышыні 3 м знаходзіцца дэкаратыўны паясок у выглядзе плоскай [[рэльеф]]най аркатуры з паўцыркульных [[Арка|арак]] раманскага тыпу, якія абапіраюцца на маленькія кранштэйны. Гэта ўпрыгажэнне арганічна спалучаецца