Адам Іосіфавіч Більдзюкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др афармленне
Радок 1:
{{Дзяржаўны дзеяч
| беларускае імя = Адам Іосіфавіч Більдзюкевіч
| арыгінальнае імя =
| партрэт =
Радок 49:
| Commons =
}}
'''АдамАда́м ІосіфавічІо́сіфавіч БільдзюкевічБільдзюке́віч''' ([[1895]], мяст. [[Радашковічы]] — ?) — беларускі культурна-асветны дзеяч, эканаміст.
 
Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. 3 1920 у [[Вільня|Вільні]], займаўся аднаўленнем працы [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]]. Разам з [[А. Уласаў|А. Уласавым]] заснаваў [[ТБШ]] у Радашковічах, удзельнічаў у адкрыцці [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковіцкай беларускай гімназіі імя Ф. Скарыны]] і выкладаў у ёй. 3 [[1925]] старшыня [[Беларускі камітэт, Варшава|Беларускага камітэта]] ў [[Варшава|Варшаве]]. У 1926 віцэ-старшыня ЦК [[Беларускі сялянскі саюз|Беларускага сялянскага саюза]] (БСС), старшыня [[БІГіК|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]] (БІГіК). Клапаціўся аб стварэнні сацыяльна-эканамічнай базы беларускага адраджэнскага руху. Склаў статут Беларускага кааператыўна-земляробча-прамысловага банка, уваходзіў у яго кіраўніцтва. Па ініцыятыве А. Більдзюкевіча адкрыты кааператыўна-гандлёвыя курсы, якія рыхтавалі «піянераў беларускай кааперацыі». У [[1928]] у сувязі з выбарамі ў сейм выйшаў з БСС, далучыўся да паланафільскай групы [[Францішак Умястоўскі|Ф. Умястоўскага]] — [[Тодар Вернікоўскі|Т. Вернікоўскага]]. Пасля паражэння на выбарах зазнаў ганенні з боку ўсіх беларускіх партый і адышоў ад палітычнай дзейнасці. Займаўся прадпрымальніцтвам у Радашковічах. У 1944 выехаў у Польшчу.