Паўночна-Заходні край: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 254:
[[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|Паўстанне 1863—1864 гадоў]] прымусіла перавесці пад уладу аднаго генерал-губернатара ўсе шэсць «паўночна-заходніх» губерняў. Як толькі пагроза новых ваенных выступленняў у Паўночна-Заходнім краі стала лічыцца малаверагоднай, у [[1869]] г. Віцебская і Магілёўская губерні выйшлі з-пад улады віленскага генерал-губернатара (па ініцыятыве самаго генерал-губернатара [[Аляксандр Львовіч Патапаў|Аляксандра Патапава]]). Гэтым расійская ўлада хацела адасобіць іх адміністрацыйна ад «літоўскіх» губерняў і скасаваць асацыяцыю адміністрацыйных меж генерал-губернатарства з межамі Вялікага Княства Літоўскага<ref name="ReferenceC">''Долбилов, М.Д.'' Русский край... С. 611.</ref>. Былы [[губернатары Магілёўскай губерні|магілёўскі губернатар]] (1856—1868) [[Аляксандр Пятровіч Беклямішчаў|Аляксандр Беклямішчаў]] у [[1869]] г. у сваім мемарандуме пісаў, што неабходна прадэманстраваць «усяму насельніцтву, што прызнанне Беларусіі чыста рускай вобласцю ёсць факт беспаваротны»<ref name="ReferenceC"/>. Расійская ўлада разумела, што само існаванне абшырнага ўскраіннага генерал-губернатарства з асаблівымі надзвычайнымі ўмовамі кіравання падтрымлівае самаідэнтыфікацыю карэннага дваранства з былой тэрыторыяй Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай і можа правакаваць сепаратысцкія настроі<ref name="ReferenceC"/>, бо яно, паводле думкі Беклямішчава, «прыводзіць у частыя зносіны паў-палякаў магілёўскіх з сапраўднымі палякамі віленскімі і ковенскімі»<ref name="ReferenceC"/>. У [[1869]] г. таксама была скасавана каталіцкая [[Мінская дыяцэзія (гістарычная)|Мінская дыяцэзія]] (1798—1869), сяляне-каталікі пачалі прымусова ў [[1870]]-ыя гг. пераводзіцца ў [[праваслаўе]], хоць складалі ў тыя часы невялікую частку насельніцтва Мінскай губерні ў параўнанні з сялянамі-праваслаўнымі (у асноўнай масе былымі ўніятамі, лаяльнасць і шчырасць да праваслаўя якіх доўга ставілася пад сумненне расійскім урадам<ref>''Долбилов, М.Д.'' Русский край... С. 81, 705, 750; ''Сталюнас, Д.'' Границы в пограничье...С. 280.</ref>). А [[22 снежня]] [[1870]] г. і сама [[Мінская губерня]] расійскімі ўладамі была вылучана са складу самога [[Літоўскае генерал-губернатарства|Віленскага генерал-губенатарства]]. У афіцыйным заканадаўстве з [[1863]] г. «літоўскія губерні» пачалі называцца толькі як «паўночна-заходнія губерні».
 
[[File:Białoruskie dialektyBelarusians 1903.jpg|thumb|Карта беларускіх гаворак, складзеная [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхімам Карскім]], 1903 г.]]
У 1870-ых гг. да «Беларусі» пачалі прылічаць ужо і [[Мінская губерня|Мінскую губерню]]<ref>Народы России. Белорусы и поляки... С. 1; ''Сталюнас, Д.'' Границы в пограничье...С. 263.</ref><ref>''Литвинов, М.М.'' Литовская область... С. 3, 9.</ref>, а Ковенская, Віленская і Гродзенская губерні неафіцыйна і публіцыстычна называліся «літоўскімі» («Літвой»)<ref>''Литвинов, М.М.'' Литовская область... С. 3, 9; ''Реклю, Э.'' Россия европейская и азиатская: в 2 т. / Э. Реклю. — Т. 1. — С. 124.</ref><ref>У 1882 г. быў выдадзены III том «Литовское и Белоруское Полесье» шматтомнага выдання «Живописная Россия», прысвечаны літоўска-беларускім губерням, гістарычная частка якога была напісана [[Адам Ганоры Кіркор|Адамам Кіркорам]], які не быў прафесійным гісторыкам. Кіркор напісаў: «Спачатку Беларуссю называлі толькі цяперашнія Магілёўскую і Віцебскую губерні <...> але ў цяперашні час, з этнаграфічнага пункту гледжання, як у племянных, так і ў бытавых і народных адносінах, Беларуссю справядліва называюць усе тры губерні: Магілёўскую, Віцебскую і Мінскую. Выключэнне складаюць толькі тры паветы Віцебскай губерні, населеныя латышамі. Можна бы зрабіць яшчэ выключэнне для Пінскага, часткова і Мазырскага паветаў Мінскай губерні, дзе гаворка больш падобная да маларасійскай» (С. 249). У томе увесь край фактычна называўся «Палессем», якое складалася з дзвюх частак — «Літоўскае Палессе» (Ковенская, Віленская і Гродзенская губерні) і «Беларускае Палессе» (Мінская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Аднак тэрмін «Палессе» не атрымаў ніякай папулярнасці (у адрозненне ад кнігі) і найменне губерняў Паўночна-Заходняга края «Палессем» не мела ніякіх наступстваў.</ref>. З [[1890]]-х гг. назва «Беларусь» пачала стала распаўсюджвацца і на [[Гродзенская губерня|Гродзенскую]] (акрамя паўднёвых яе паветаў)<ref>На большасці этнаграфічных карт XIX — пачатку XX ст., якія па сутнасці фактычна былі лінгвістычнымі, жыхары Заходняга Палесся (г.зн. паўднёвых паветаў Гродзенскай губерні, Пінскага і часткі Мазырскага паветаў Мінскай губерні) былі аднесены да маларусаў (украінцаў) – карты А. Рыціха (1875), Г. Нобэрта (1888), Я. Карскага (1903, 1917), Л. Нідэрле (1909), Т. Фларынскага (1911) і інш. Падабенства фанетычных норм валынскага дыялекту ўкраінскай мовы да гаворак насельніцтва вышэйназваных паветаў вымушала навукоўцаў адносіць яго да маларусаў (украінцаў). (Гл.: Насытка, Г. "Тыя ж беларусы"… С. 14.). Падабенства гаворак насельніцтва Валыні і Заходняга Палесся захавалася са старажытных часоў і звязана з тым, што ў эпоху славянскіх плямён тэрыторыя Валыні і Заходняга Палесся была заселена племем [[валыняне|валынян]] і часткова [[драўляне|драўлян]], большая частка далёкіх нашчадкаў якіх увайшла ў часы Высокага Сярэдневечча ў склад [[украінцы|украінцаў]], а меншая (заходнепалеская) частка — у склад [[беларусы|беларусаў]].</ref> і большую частку [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] (за выключэннем «паўночна-заходняга яе кутка» — [[Троцкі павет, Расійская імперыя|Троцкага павета]])<ref>''Белы, А.'' Белая Русь... С. 307; ''Шыбека, З.'' Нарыс гісторыі Беларусі... С. 13—14; ''Петров, Н.И.'' Белоруссия и Литва... С. 1.</ref><ref>У пятым томе (1891) вядомага і папулярнага [[Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона|энцыклапедычнага слоўніка Бракгауза і Эфрона]] ў артыкуле «Белоруссия» пад Беларуссю яшчэ разумелі Мінскую, Магілёўскую, Віцебскую губерні і заходнюю частку Смаленскай губерні, а ў артыкуле «Белоруссы» таго ж тома рассяленне беларусаў (на падставе мовы — паводле даследаванняў Яўхіма Карскага) акрэслівалася і Гродзенскай (акрамя паўднёвых паветаў) з большай часткай Віленскай губерні (акрамя Троцкага павета). Гл.: Белоруссия // Энциклопедический словарь; изд. Ф.А. Брокгауз... С. 231; Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф.А. Брокгауз... С. 232.</ref>. Гэтаму ў першую чаргу спрыялі лінгвістычныя (і менш — этнаграфічныя) даследаванні ([[Іван Іванавіч Насовіч|Іван Насовіч]], [[Павел Васілевіч Шэйн|Павел Шэйн]], [[Юльян Фаміч Крачкоўскі|Юльян Крачкоўскі]], [[Мікалай Якаўлевіч Нікіфароўскі|Мікалай Нікіфароўскі]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхім Карскі]] і інш.), якія праводзіліся навуковымі ўстановамі Расійскай імперыі і прыватнымі даследчыкамі ў папярэдні час<ref>Белоруссы // Энциклопедический словарь; изд. Ф.А. Брокгауз... С. 232.</ref>. Даследаванні паказвалі падобнасць гаворак мовы сялянскага насельніцтва ў многіх частках пяці губерняў Паўночна-Заходняга края (Гродзенскай, Віленскай, Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай), а таксама ў сумежных — [[Смаленская губерня|Смаленскай]] і [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай]]. Канчаткова замацавала назву «Беларусь» за тэрыторыяй упершыню ў гісторыі апісаных і нанесеных на карту гаворак мовы, якая цвёрда атрымала назву [[беларуская мова|«беларускай мовы»]]<ref>Тэрмін «беларуская мова» «выціснуў» іншыя канкурэнтныя назвы мовы славянамоўнага насельніцтва края, якія існавалі раней («руская мова» ці «русінская мова») альбо прапаноўваліся мясцовай інтэлігенцыяй — «славяна-крывіцкая мова» ([[Ян Чачот]]), «крывіцкая мова» ([[Зарыян Даленга-Хадакоўскі]], [[Павел Міхайлавіч Шпілеўскі|Павел Шпілеўскі]], [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлаў Ластоўскі]]), «літоўска-руская мова» ([[Уладзіслаў Сыракомля]]), «літоўска-русінская мова» ([[Адам Міцкевіч]], [[Вінцэнт Каратынскі]]) і г.д. Тэрмінам «літоўска-руская мова» імкнуліся абазначыць мову тых людзей, якія жывуць у «Літве» і называюцца «літоўцамі», але карыстаюцца «рускай мовай» (у сучасным разуменні — гаворкамі беларускай і (на Заходнім Палессі) украінскай моў).</ref>, публікацыя фундаментальнага шматтомнага даследавання [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Яўхіма Карскага]] «Беларусы» (асабліва тамы «Уводзіны да вывучэння мовы і народнай славеснасці» (1903) і «Мова беларускага племені» (1908)). Праўда, пазней Карскі выказваўся, што акрэсліў тэрыторыю не беларускага этнаса, а беларускай мовы. Характэрна, што ў гэтых і іншых даследаваннях [[беларусы|«беларусы»]] разглядаліся (як таго патрабавала афіцыйная расійская імперская ідэалогія і цэнзура) як частка «адзінага рускага народа», аднак выяўленыя рысы мовы і культуры (нават сялянскага насельніцтва) сведчылі аб выразнай своеасаблівасці «Паўночна-Заходняга края» ад іншых частак Расійскай імперыі.