Мантыя (аблачэнне): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Значэнні2|тып=артыкул|Палій|палій у праваслаўі|палій Тытул Папы Рымскага|...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Значэнні2|тып=артыкул|Палій|палій у [[Праваслаўе|праваслаўі]]|палій [[Тытул Папы Рымскага|Папы Рымскага]]}}
[[File:Archbishop Ieronymos II of Athens - declaration ceremony 2008Feb12.jpg|thumb|Архіепіскап у мантыі.]]
'''Ма́нтыя''', або '''Па́лій''' — доўгае да пят аблачэнне [[Праваслаўе|Праваслаўнага]] і [[Уніяцтва|Уніяцкага]] духавенства ў выглядзе [[плашч]]а без рукавоў. Зашпільваецца ў двух месцах, каля [[каўнер]]а і ўнізе, апранаецца паверх [[падраснік]]а або [[Раса|расы]]. Мантыя фіялетавага колеру абазначае прыналежнасць да аблачэння [[Архіерэй|архіерэя]], [[архімандрыт]]а. Мантыя чорнага колеру — верхняе адзенне [[манах]]аў. Узнікла як манаскае адзенне ў [[IV]]—[[V ст.|V]] стст. Потым, калі была вызначана практыка выбіраць архіерэяў з манаскага духавенства, мантыя стала і архіерэйскім адзеннем. Архіерэйская мантыя — пазабогаслужэбнае адзенне [[епіскап]]а ў час урачыстых працэсій і пры ўваходзе ў [[храм]]. У храме яе скідаюць, паколькі архіерэй апранаецца ў богаслужэбнае аблачэнне. Паводле пакрою, мантыя падобна да манаскай мантыі, але шырэй і даўжэй. Спераду архіерэйскай мантыі, уверсе каля плячэй і знізу каля падола, нашываюцца чатырохвугольныя платы з аздобай па краях і з выявамі [[крыж]]оў або [[Серафім]]аў. Гэтыя платы называюцца [[Скрыжалі|скрыжалямі]] і абазначаюць сабой [[Стары Запавет|Стары]] і [[Новы Запавет]]ы, адкуль епіскап павінен чэрпаць мудрасць у навучанні народа. Навучальны сэнс сімвалізуюць і доўгія нашытыя ленты, якія акружаюць мантыю ў тры рады.
 
== Літаратура ==
* ''[[Уладзіслаў Завальнюк|Завальнюк У.М.]]'' Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — [[Мінск]], Изд-во Гревцова, [[2013]]. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.
 
{{Аблачэнне Праваслаўнага і Грэка-Каталіцкага (Уніяцкага) духавенства}}
 
[[Катэгорыя:Аблачэнне праваслаўнага і ўніяцкага духавенства]]