Ганаровы крыж ветэрана вайны: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Картка ўзнагароды |Назва = Ганаровы крыж ветэрана вайны |Выява = Übersicht Ehrenkreuze.JP...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:11, 2 мая 2015

Ганаровы крыж ветэрана вайны (ням.: Ehrenkreuz für Frontkämpfer) — бронзавы памятны знак удзельнікаў і ахвяр Першай сусветнай вайны.

Ганаровы крыж ветэрана вайны
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва ням.: Ehrenkreuz des Weltkrieges
Дэвіз Ehrenkreuz für Frontkämpfer
Краіна Сцяг Нацысцкай Германіі Трэці рэйх
Тып Крыж
Каму ўручаецца ваеннаслужачым розных родаў войскаў
Падставы ўзнагароджання узнагароджваліся ваеннаслужачыя, якія ваявалі на фронце або прымалі ўдзел у вайне.
Дата заснавання 13 ліпеня 1934
Статус не ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 8 041 394
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

У ліпені 1934 года ўрад Германіі па ініцыятыве рэйхспрэзідэнта Паўля фон Гіндэнбурга заснавала ганаровы крыж, як ордэн для былых франтавікоў, удзельнікаў і сваякоў загінулых у Першай сусветнай вайне. Устаноўчая грамата была падпісана рэйхспрэзідэнтам 13 ліпеня 1934 года, а праз два дні была афіцыйна апублікавана. Ганаровы крыж існаваў у трох варыянтах:

  •   Ганаровы крыж з мячамі — для былых франтавікоў
  •   Ганаровы крыж без мячоў — для ўдзельнікаў вайны
  •   Ганаровы крыж без мячоў — для ўдоў і бацькоў загінулых, зніклых без весткі або памерлых ад ран ці ў палоне ўдзельнікаў вайны

Права на атрыманне ордэна мелі ўсе былыя салдаты, якія ваявалі на фронце або бралі ўдзел у вайне, а таксама тыя, чые мужы, бацькі ці сыны загінулі на вайне. Узнагароджанне ордэнам патрабавала падачы хадайніцтва і адбывалася асабіста ці па пошце.

Апісанне

Ордэн уяўляе сабой бронзавы крыж памерам 37x37 мм. Ён меў 2,8-мм аблямоўку па краях крыжа і вушкай на верхнім прамяні. На пярэднім боку намаляваны звернуты ўгару лаўровы вянок са стужкай, якая займае частку ніжняга прамяня. Унутры вянка адзін пад іншым запісаны гады «1914» і «1918», а пад сам крыж знізу падкладзены два мячы.

У ганаровым крыжы для ўдзельнікаў вайны адсутнічаюць мячы, якія пазначаюць удзел у баявых дзеяннях, а замест лаўровага намаляваны дубовы вянок. Ганаровы крыж для сваякоў загінулых на вайне такой жа формы, аднак пакрыты чорным лакам і ўручаўся на іншай ордэнскай стужцы (з адваротным парадкам чорных і белых палос).

Статыстыка ўзнагароджанняў

  • 6 202 883 крыжамі былі ўзнагароджаны франтавікі (ваявалі)
  • 1 120 449 крыжамі былі ўзнагароджаны ўдзельнікі вайны (не ваявалі)
  • 345 112 крыжоў былі ўручаны ўдовам
  • 372 950 крыжоў былі ўручаны бацькам загінулых

Сярод усіх узнагароджаных былі:

  • Ганаровых крыжоў 1-й ступені: 6 250 000
  • Ганаровых крыжоў 2-й ступені: 1 200 000
  • Ганаровых крыжоў 3-й ступені: 720 000

Спасылкі

Шаблон:Awards-stub Шаблон:Узнагароды Трэцяга рэйха