Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
 
===== Паляванне =====
Як і ў мінулыя часы, [[паляванне]] было адным з асноўных промыслаў у пушчы. Асноўнымі прамысловымі жывёламі ў гэты час былі [[Бабёр еўрапейскі|бабры]] (ці не асноўнейшая прамысловая жывёла ў пушчы), а таксама [[лось|ласі]] і [[буры мядзведзь|мядзведзі]], а яшчэ ваўкі, лісы, куніцы, алені, зайцы. Часам трапляюцца гарнастаі, рысі, выдры, сарны і інш.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 28.</ref> Адстрэл жывёл вёўся пастаянна, лясныя служкі рэгулярна здавалі да падлоўчага (падлоўчы перадаваў лоўчаму, той генеральнаму лоўчаму, а апошні здаваў да панскага скарбу) футры ўпаляваных звяроў. Баброўнічыя ўлетку, увесну і ўвосень павінны былі ставіць жалезныя пасткі на баброў, выдраў і норак<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 61 адв.</ref>. У 1775 г. падлоўчы Дзераўноўскай пушчы атрымаў распараджэнне зладзіць паляванне разам са стральцамі і леснікамі на мядзведзяў, ласёў, сарнаў, дзікоў, ваўкоў, ліс і кун — і такія распараджэнні паступалі амаль штогод.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 148 адв.</ref>
 
У лясах існавалі адмысловыя, найбольш выгодныя для палявання на пэўных жывёл, мясціны. Такія водступы, бары ці гушчары асобна адзначаліся пры апісанні кожнай пушчы. Гэтыя ўчасткі даручалася пільнаваць асабліва адказна. Каля Хотаўскага ставу на рэчцы Сярмяжцы (правы прыток р. Сула) ва ўрочышчы Сасёнкі былі самыя лепшыя летнія паляўнічыя ўгоддзі на мядзведзяў, ахоўваліся таксама месцы току глушцоў і фазанаў.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 6 адв.</ref> Асобную катэгорыю паляўнічых угоддзяў складалі бабровыя гоны. Яны ўсе трымаліся пад пільным улікам. Згодна калькуляцыі генеральнага лоўчага Вольскага на люты 1757 г., на скарбовым уліку ва ўсіх радзівілаўскіх лясах знаходзілася 576 бабровых гонаў.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 28.</ref> Колькі было гонаў у Налібоцкай, Дзераўноўскай і Хотаўскай пушчы сказаць цяжка, але бабровыя футры з гэтай пушчы рэгулярна папаўнялі радзівілаўскую скарбонку.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 23; 27.</ref>