Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 81:
 
===== Пчалярства =====
Войны 2-ой пал. 17 — пач. 18 ст. прынеслі вялікія чалавечыя страты па ўсім ВКЛ, шмат зямельных надзелаў стаяла пустымі, старыя сялянскія борці без дагляду гаспадароў папсаваліся і, нават у канцы 3-й чвэрці 18 ст., стаялі па лясах пустымі. З сяр. 18 ст. выразна назіраецца тэндэнцыя да адраджэння [[пчалярства]], паступова колькасць насельніцтва аднаўлялася і людзі ішлі ў лес каб адшукаць пакінутыя борці. У 18 ст. у Налібоцкай, Дзераўноўскай, Хотаўскай пушчы сялянам забаранялася вырабляць па лясах новыя борці. Прычыны было дзве, па-першае, у пушчах знаходзілася шмат пустых борцяў, па-другое, — вырабленне новых псавала таварнае дрэва. Штраф за невыкананне гэтага патрабавання складаў 8 злотых.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 3.</ref> Але гэтая забарона не азначала поўнай немажлівасці з'яўлення новых борцяў, а была толькі ліквідацыяй спрадвечнага г.зв. «захопнага» права сялян. Селянін мог купіць дрэва пад борць. Для параўнання, у 1798 г. яно каштавала 15 злотых, у той жа момант, як вулік ці калода 1 злоты.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1229. Арк. 5 адв.</ref> Таму ў гэты час сяляне пчынаюць аддаваць перавагу менавіта калодам-вуллям.
 
За карыстанне борцямі і вуллямі ў панскім лесе сяляне павінны былі выплачваць гаспадару ўладанняў палову сабранага мёду. Такая норма падаткаабкладання з'явілася ўпершыню ў пачатку 2-ой трэці 16 ст. у прыватніцкіх землях Віцебскага і Полацкага ваяводстваў, а пазней распаўсюдзілася па ўсім ВКЛ.<ref>[Крывашэеў] Белоруссия в эпоху феодализма. Т.1. С древнейших времён до середины ХVII века. Мн., 1959. С. 191—193; 138—139.</ref> Гэта выклікала масавае ўкрывальніцтва борцяў, але ад такой жорсткай практыкі падаткаабкладання і ў 18 ст. феадалы звычайна не адступалі.