Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 103:
У 1932 у Налібоцкай пушчы для аховы і вывучэння каштоўных капытных жывёл (ланей, аленяў, казуль, дзікоў), а таксама рачных баброў быў створаны Вялаўскі запаведнік. Сюды з Германіі было завезена 8 асобінаў еўрапейскай лані ({{lang-la|Dama dama}}), якія да 2-ой сусветнай вайны распладзіліся, але ў вайну былі вынішчаныя, а Вялаўскі запаведнік быў скасаваны ў 1951.<ref>Харэўскі С. Зьвяры-суайчыньнікі…</ref>
 
У 2-ю сусветную вайну пушча дала прытулак не менш чым 20 тыс. партызанаў рознай палітычнай прыналежнасці, пераважна прасавецкіх, кіраваных [[БШПДБШПР]], з развітай інфраструктурай, уключаючы стала дзеючыя аэрадромы, але таксама і [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]] (стаўпецка-налібоцкае згуртаванне), і яўрэйскіх партызанскіх аддзелаў Бельскіх, Зорына і інш., якія падпарадкоўваліся савецкаму камандаванню, захоўваючы пэўную аўтаномію, і сталі паратункам для тысяч уцекачоў з гета Баранавічаў, Навагрудка, Мінска, Міра і іншых гарадоў і мястэчак у пушчы і яе бліжэйшых ваколіцах.
 
Гісторыя братоў Бельскіх і іх «Іерусаліма ў лесе» стала легендай дзякуючы дакументальным кнігам Нехамы Тэк, Пітэра Даффі, некалькім дакументальным фільмам. Галівудскі «блокбастэр» Defіance («Выклік») з Д. Крэйгам у галоўнай ролі меў стаць адной з прыкметных з'яў у кінематаграфічным сезоне-2008. Зрэшты, ўсе гэтыя творы абыходзяць маўчаннем ролю аддзелу Бельскіх у савецкай карнай аперацыі над мястэчкам Налібокі 8.5.1943, у адказ на супраціўленне жыхароў мястэчка рэквізіцыям савецкіх партызанаў, і пра якую спрачаюцца польскія і яўрэйскія гісторыкі. {{далей}} [[Трагедыя ў Налібоках]].