Тупічэўскі манастыр (Мсціслаў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Дзяніс Тутэйшы перанёс старонку Тупічоўскі манастыр, Мсціслаў у Тупічэўскі манастыр, Мсціслаў: БелЭн т. 10
др націскі
Радок 1:
'''ТупічэўскіТупічэ́ўскі манастырманасты́р''' існаваў у сярэдзіне [[XVII]] — пачатку [[XX ст.]] на ўсходняй ускраіне [[горад Мсціслаў|Мсціслава]]. Заснаваны як мужчынскі (з [[1886]] г. жаночы). Складаўся са Святадухаўскай, Увядзенскай, Успенскай, Мікалаеўскай цэркваў, жылых і гаспадарчых пабудоў. Быў абнесены спачатку драўлянай, з канца XIX ст. мураванай [[агароджа]]й. Манастырскія жылыя і гаспадарчыя пабудовы былі пераважна драўляныя. Засталіся фрагменты мураванай [[агароджа|агароджы]], [[брама|брамы]] і [[капліца|капліц]] канца XIX ст. Цяпер частка тэрыторыі занятая сучаснымі будынкамі маслазавода. Падчас археалагічных даследаванняў выяўлены культурны пласт XVI—XVII стст., сярод знаходак непаліваная [[кафля]] з выявай Святога Георгія на кані, а таксама зялёная і паліхромная [[кафля]] XVII—XVIII стст., аздобленая раслінным і геральдычным [[арнамент]]ам.
 
Драўляная Святадухаўская царква (пабудаваная ў [[1641]] г.) — [[крыжова-купальны храм]] (25х25 м) на каменным падмурку; абнесены паўзакрытай абходнай [[галерэя]]й на слупах. Вальмавыя дахі канцоў крыжа і купал на светлавым [[барабан, архітэктура|барабане]] над [[сяродкрыжжа]]м завяршаліся [[галоўка, архітэктура|галоўкамі]]. Спачатку царква была накрыта [[гонт]]авым дахам, з канца XIX ст. — бляхай. Сцены царквы ў [[інтэр'ер]]ы былі ўпрыгожаны размалёўкай па дрэве на біблейскія і евангельскія сюжэты (73 кампазіцыі): у цэнтральным аб'ёме кампазіцыі «Нараджэнне Багародзіцы», «Увядзенне ў храм», «Заручыны Марыі», «Успенне», «Нараджэнне Хрыста» і інш., у [[алтар]]ы — «Тайная вячэра», у [[бабінец|бабінцы]] — сцэны са старога запавету і пакут розных святых. Рэалістычнай манерай вылучаліся кампазіцыі «Рай», «Стварэнне Евы», «Спакушэнне Адама» і інш. Чалавечым выявам уласцівыя жыццёвасць, мясцовы тыпаж. Прапорцыі фігур прысадзістыя і крыху нязграбныя, але ў іх добра перададзена дынаміка. Тыповыя для Беларусі краявіды, элементы архітэктарскага антуражу, выявы мясцовых жывёл сведчаць аб тым, што ў аздабленні царквы ўдзельнічалі майстры, якія творча перапрацоўвалі традыцыі народнага выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны XVII—XVIII стст. У некаторых кампазіцыях прыкметны рысы стылю [[барока]]. Галоўны і бакавы [[іканастас]]ы былі аздоблены дэкаратыўнай разьбой і [[пазалота]]й.