Беларускі нацыянальны касцюм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kocia1992 (размовы | уклад)
Kocia1992 (размовы | уклад)
Радок 289:
 
Хлопцы паважна хадзілі ў высокіх «''чабоцях''», у [[камзол]]ах чорнага ці сіняга колеру са стракатымі [[шкло|шклянымі]] ці [[метал]]ічнымі [[гузік]]амі. Паверх камзола — пояс, які некалькі разоў абвіваў талію, зверху — [[світка]] і белая валяная [[шапка]] на галаве. У канцы [[ХІХ ст.]] у вясковую моду з горада прыйшлі [[фуражка|фуражкі]] з казырком, якія сталі прыналежнасцю ўбору хлопцаў<ref name="ТСВ"/>.
 
== Арнамент у беларускім нацыянальным касцюме ==
 
[[Арнамент]]ыка беларускага нацыянальнага касцюма надзвычай разнастайная і выразная. Яна складаецца пераважна з геаметрычных і геаметрычна-раслінных узораў. Асноўнымі элементамі беларускага арнамента з'яўляюцца [[ромб]] у разнастайных яго варыянтах: у выглядзе [[квадрат]]а, пастаўленага на вяршыню, з чатырма кропкамі, з адросткамі, а таксама [[крыж]]ы, разеткі-зоркі, прамыя і зігзагападобныя лініі.
 
Прастара, якая перадаецца ў арнаменце, не ілюзорнае адлюстраванне рэчаіснасці. Ён служыць упрыгажэнню аб'ектаў прадметна-прасторавага асяроддзя чалавека і без прадмета не існуе і не мае сэнсу. Нават самыя выяўленчыя матывы, напрыклад, [[ружы]], размешчаныя ўздоўж рукава сарочкі, існуюць не ў сваім прыродным асяроддзі, [[поле|полі]] ці ў [[букет|букеце]], а менавіта на тканіне выраба.
 
Разнастайнасць беларускага вышытага і тканага арнамента прадстаўлена варыянтамі злучэння асобных геаметрычных матываў у розныя па структуры і рытме кампазіцыі. Часцей за ўсё сустракаецца бардзюр — узорная паласа ці стужка, якая абмяжоўвае край, які дзеліць паверхню на часткі, паласу, у якой адзін ці два матывы паўтараюцца ў пэўным рытме. Злучэнне палос рознай шырыні дае бясконцыя варыянты арнаментальных кампазіцый. Вышытыя бардзюры акцэнтуюць у беларускіх жаночых сарочках месца злучэння верху рукава і плечавой устаўкі. У жаночых і мужчынскіх сарочках вузкія бардзюры ўпрыгожваюць абшыўкі рукавоў і каўняры-стойкі. Простымі палоскамі ці арнаментальным бардзюрам заўсёды завершаны ніз фартуха.
 
[[Бардзюр]] у вертыкальным становішчы, напрыклад на [[манішка]]х святочных мужчынскіх сарочак, з'яўляецца цэнтрам дэкаратыўнай кампазіцыі касцюма, прыцягвае да сябе ўвагу ў першую чаргу. Вертыкальнымі бардзюрамі вышываліся рукавы жаночых сарочак, пры гэтым у кампазіцыі выдзяляўся цэнтральны, больш шырокі бардзюр. Шырыня бардзюраў, якія выкарыстоўваліся ў фартухах, заўсёды памяншалася знізу ўверх.
 
Другім найбольш распаўсюджаным у беларускім арнаменце прынцыпам размяшчэння асобных геаметрычных матываў на перасячэнні прамых ці дыяганальных восяў з'яўляюцца прамая і касая сеткі. Сетчатыя арнаменты запаўняюць верх рукавоў у жаночых сарочках [[Магілёўскі строй|магілёўскага]], [[Калінкавіцкі строй|калінкавіцкага]], [[Брагінскі строй|брагінскага]], [[Неглюбскі строй|неглюбскага]] комплексаў традыцыйнага касцюма, усю шырыню манішак на мужчынскіх сарочках. Сетчатыя арнаменты часта злучаюцца з бардзюрамі ў адзіную арнаментальную кампазіцыю.
 
Трэцім прынцыпам кампазіцыі вышытага арнаменту з'яўляецца [[разетка]]. Часцей за ўсё разеткі – гэта крыжы, васьміпялёсткавыя зорачкі, асобныя кветкі – ружы, [[ліст]]ы ці маленькія букеты. Нездарма такая вышыўка атрымала назву «''цвяцістае нашыванне''». Разеткі размяшчаюцца асобнымі элементамі, што дазваляе запоўніць дэкорам значную частку паверхні тканіны.
 
У канцы [[XIX ст.]] ў беларускай вышыўцы распаўсюджваюцца новыя ўзоры і тэхнікі іх выканання. На змену геаметрычнаму арнаменту прыйшлі кветкава-раслінныя матывы, вышытыя ў тэхніцы «''крыж''». Традыцыйным лічылася кветкавае спалучэнне чырвоных і чорных нітак.
 
У 1920-я гг. – 1950-я гг. на Беларусі шырока распаўсюдзілася паліхромная вышыўка свабоднай гладдзю. Гэты працэс адбываўся адначасова з адмоваю сялян ад традыцыйных форм касцюма з даматканых тканін. Працэс разбурэння традыцый народнага касцюма, ткацтва і вышыўкі на тэрыторыі Беларусі адбываўся марудна і нераўнамерна. Пазней за іншых ён закрануў [[Палессе]]. Менавіта ў гэтым раёне захаваліся ўзоры традыцыйнага касцюма і архаічныя тэхналогіі яго стварэння і афармлення.
 
Кампазіцыя арнаменту ствараецца на аснове сродкаў упарадкавання асноўных элементаў графікі на паверхні вырабу, пры гэтым улічваецца характар як элементаў, так і паверхні.
 
Да традыцыйна вылучаемых асноўных атрыбутаў кампазіцыі адносяцца [[цэльнасць]], [[сіметрыя]], [[асіметрыя]], [[рытм]], [[пластыка]]. Гэтыя атрыбуты адносяцца як да самой рэчы з арнаментам, так і да самога арнаменту, нават яго матыву, яны ж прымяняюцца ў тэхнічным канструяванні:
* [[Цэльнасць]] – адна з асноўных якасцей любой арнаментальнай кампазіцыі, звычайна яна разумеецца як неразрыўнасць, безупыннасць, адзінства.
* [[Сіметрыя]] ўяўляе сабой строгае матэматычнае паняццце. Сіметрыя ў шырокім сэнсе слова – суразмернасць, яна арганізуе кампазіцыю, усталёўвае супарадкаванне ў сістэме і з'яўляецца важным фактарам у дасягненні цэльнасці твора, у прыватнасці арнаменту.
* [[Асіметрыя]] – адхіленне ад сіметрыі або яе адсутнасць.
* [[Рытм]] – універсальны структурны прынцып, які характарызуе паўторнасць, мернасць чаргавання элементаў, парадак спалучэння ліній, плоскасцей, аб'ёмаў. Найпрасцейшае праяўленне рытму – паўтарэнне ў кампазіцыі аднолькавых формаў пры роўных інтэрвалах.
* [[Пластыка]]й у арнаментальных кампазіцыях прынята называць плаўныя пераходы адных элементаў узору з іншыя.
 
Па відзе выяўленчага элемента або матыву, які выкарыстоўваецца ў арнаменце, яго падзяляюць на:
* Геаметрычны (кропкі, лініі – ломаныя, прамыя і зігзагападобныя, кругі, ромбы, шматграннікі, зоркі, крыжы, сеткі);
* Раслінны, які стылізуе [[лісце]], [[кветкі]], [[плады]], [[дрэвы]];
* Анімалістычны, які стылізуе фігуры ці часткі фігур рэальных ці фантастычных жывёл ([[леў]], [[алень]], [[конь]], [[птушка]], [[пеўнік]], [[рыба]], [[пчала]], [[матылёк]]);
* Прыродны, які стылізуе з`явы прыроды ([[маланкі]], [[полымя]], [[сонца]], [[месяц]], [[зоркі]]);
* Сімвалічны (напрыклад, трохвугольнік сімвалізуе [[горы]]; круг, спіраль – [[сонца]] ці [[месяц]]);
* Культавы, які стылізуе [[Хрысціянства|хрысціянскія]], [[Язычніцтва|язычніцкія]] або [[Варажба|варажбітныя]] знакі, сімвалы веры ([[крыж]]ы, [[абярэг]]і, [[Святое Дрэва]], [[Дзяды]], [[грамнічная свечка]], [[Радаўніца]], [[дамавік]]);
* Геральдычны ([[герб]]ы і іх элементы, найбольш каштоўнымі якасцямі якіх з'яўляюцца прастата і лаканізм).
 
== Тканіны і матэрыялы ==