Нясвіжскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
(Дададзена Афіцыйная старонка парафіі «Божага Цела» ў г. Нясвіжы)
Няма тлумачэння праўкі
'''Нясвіжскі езуіцкі калегіум''' — калегіум [[езуіты|езуітаў]], які існаваў у [[Нясвіж]]ы ў 1586—1773 гадах.
 
== Гісторыя ==
Будынак [[калегіум]]а быў злучаны с [[касцёл Божага Цела, Нясвіж|касцёлам Божага Цела]] крытай [[галерэя, архітэктура|галерэяй]], якая знаходзілася з алтарнага боку. Пляцоўку пад яго будаўніцтва ахвяраваў [[М. К. Радзівіл Сіротка]], праект будынка, верагодна, таксама распрацаваў [[Я. М. Бернардоні]]. Першы камень закладзены [[26 чэрвеня]] [[1586]] г., частка будынка была ўзведзена ў [[1588]] г., канчаткова завершана будаўніцтва ў [[1599]] г. Калегіум складаўся з чатырох крылаў і ўтвараў замкнёны двор. У калегіуме былі адкрыты класы граматыкі, паэтыкі і рыторыкі; дзейнічала пачатковая школа; працавала аптэка, [[Нясвіжская тыпаграфія Радзівілаў]] (1750 г.), бібліятэка.
 
Пасля скасавання ордэна езуітаў з [[1773]] г. у будынку размяшчаліся школьныя ўстановы. З [[1802]] г. на тэрыторыі былога калегіума размясцілася ваеннае ведамства. Існаваўшыя пабудовы былі прыстасаваны пад [[казармы]]. У ходзе ваеннай кампаніі [[1812]] г. будынак быў моцна пашкоджаны. У [[1822]] г. будынкі былога калегіума былі цалкам перададзены з грамадзянскага артылерыйскаму ведамству. У [[1844]] г. складзены праектны план размяшчэння казармаў. Мяркуючы па планах [[1859]], [[1865]] г., на падмурках былога калегіума быў узведзены двухпавярховы будынак для [[лазарэт]]а на 50 чалавек і нестраявой [[рота|роты]] на 180 чалавек, які захаваўся да нашага часу.
 
== Архітэктура ==
 
== Гл. таксама ==