Мішэль Нэй: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія, replaced: растраляны → расстраляны using AWB
Радок 54:
[[Выява:Michelney1.jpg|thumb|left|Маршал Ней, які атрымаў тытул князя Маскварэцкага за Барадзіно.]]
 
У Расійскай кампаніі 1812 года Ней камандаваў корпусам і за [[Барадзінская бітва|бітву пры Барадзіно]] атрымаў тытул князя Маскварэцкага (de la Moscowa; часта няправільна перакладаюць як «князь Маскоўскі», але «Маскоўскі» ад горада па-французску будзе de Moscou, а Барадзінская бітва адбылася ў вярхоўях [[Масква-рака|Масквы-ракі]] і адпаведна завецца bataille de la Moscowa). Пасля акупацыі Масквы займаў [[Нагінск|Багародск]], а яго раз'езды даходзілі да ракі [[Дубна, прыток Волгі|Дубны]].
 
Падчас адыходу з Расіі, пасля [[Бітва пад Вязьмай, 1812|бітвы пад Вязьмай]], устаў на чале ар'ергарду, змяніўшы корпус маршала [[Даву]]. Пасля адыходу галоўных сіл Войска з [[Смаленск]]у затуляў яе адыход і распараджаўся падрыхтоўкаю ўмацаванняў Смаленску да падрыву. Прамарудзіўшы з адступам, ён быў [[Бітва пад Чырвоным|адрэзаны ад Напалеона расійскімі войскамі]] пад кіраўніцтвам [[Міхаіл Мілададавіч |Міларадавіча]]; ён спрабаваў прабіцца, але, панясучы вялікія страты, не змог ажыццявіць свайго намеру, адабраў лепшыя часткі корпуса лікам каля 3 тысяч салдат і з імі перайшоў [[Днепр]] паўночней, каля вёскі Сыракарэнне, кінуўшы вялікую частку сваіх войскаў (у тым ліку ўсю артылерыю), якія на наступны дзень капітулявалі. У Сыракарэння войскі Нея перабіраліся праз Днепр па тонкім лёдзе; на ўчасткі адкрытае вады кідалі дошкі. Значная частка салдат пры пераходзе праз раку патанула, таму калі Ней злучыўся ў [[Орша|Оршы]] з галоўнымі сіламі, у яго атрадзе заставалася толькі каля 500 чалавек.<ref>А.І. Міхайлаўскі-Данілеўскі. Апісанне Айчыннай вайны ў 1812 годзе. - М.: Яўза, Эксмо, 2007. - 576 з. ISBN 978-5-699-24856-8/ стар. 450-455</ref>
З жалезнаю строгасцю падтрымліваў ён дысцыпліну, пры пераходзе праз Бярэзіну выратаваў рэшткі войска.
 
Радок 68:
Калі Напалеон вярнуўся з астравы [[Востраў Эльба|Эльбы]], Ней абяцаў Людовіку XVIII прывесці Напалеона жывым ці мёртвым, але [[17 сакавіка]] [[1815]] года, з-за ціску свайго войска перайшоў на бок Напалеона. «''Нібы плятына прадралася'', — казаў Ней, — ''я павінен быў саступіць сіле акалічнасцей''».
 
Пры адкрыцці кампаніі [[1815]] года Ней з рук Напалеона прыняў начальства над 1-м і 2-м карпусамі. [[16 чэрвеня]] ваяваў у [[Бітва пры Катр-Бра|Катрбра]] з герцагам [[Велінгтан|Велінгтанам]]ам і пры [[Бітва пры Ватэрлоа|Ватэрлоа]] з вялікаю адвагаю кіраваў цэнтрам. Вярнуўшыся ў [[Парыж]] пасля паразы, ён у палаце пераў раіў заклікаць Бурбонаў прыйсці зноў. Хаваючыся ўцёкамі ў Швейцарыю, быў арыштаваны [[19 жніўня]] і прывезены ў Парыж.
 
Ніводны генерал не жадаў судзіць военачальніка. Ёй адмаўляў у кампэтэнцыі ваеннага трыбунала ў гэтай справе і патрабаваў перадачы яго ў палату пераў. Ваенны трыбунал, які складаўся з былых паплечнікаў Нея, вынес рашэнне пра сваю некампетэнтнасць у дадзенай справе. Палата ж толькі і чакала выпадку прадэманстраваць сваю стараннасць. З усіх пераў у ліку ста шасцідзесяці аднаго знайшоўся толькі адзін, які выказаўся за невінаватасць маршала: гэта быў [[Ашыль Шарль Леонс Віктор Бральі|малады герцаг дэ Бральі]], які толькі за дзевяць дзён да гэтага дасягнуў узросту, што даваў яму права засядаць у палаце пэраў. Сто трыццаць дзевяць галасоў пададзена было за неадкладнае смяротнае пакаранне  — без права абскарджання прысуду.
[[7 снежня]] [[1815]] года Ней быў растралянырасстраляны як дзяржаўны здраднік непадалёк ад [[Парыжская абсерваторыя|Парыжскай абсерваторыі]]. Сваім растрэлам кіраваў сам. Салдаты не жадалі страляць у маршала і толькі цяжка паранілі яго. У [[1853]] годзе на гэтым месцы была ўзведзена статуя Нея.
{{Пачатак цытаты|крыніца=Напалеон на востраве Святой Алены ўспамінаў Нея<ref>[http://history.scps.ru/lib/nn02.htm Думкі вязня Святой Алены па рукапісу, знойдзеным у паперах Лас Каза]</ref>}}
Ёй быў чалавекам адважным. Яго смерць такая ж незвычайная, як і яго жыццё. Іду ў заклад, што тыя, хто засудзіў яго, не адважваліся глядзець яму ў твар.{{Канец цытаты}}