Краёвая партыя Літвы і Беларусі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 111:
Старшынёй рады партыі быў абраны Эдвард Вайніловіч, першым намеснікам — Юліян Талочка, другім намеснікам — доктар Тадэвуш Дамбоўскі, сакратаром — [[Чэслаў Янкоўскі]], скарбнікам — Эдмунд Барткевіч. У склад кіраўніцтва партыі таксама ўвайшлі такія ўплывовыя землеўладальнікі як Аляксандр Хамінскі, Станіслаў Ваньковіч, Чэслаў Янкоўскі, граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі, Міхал Мяйштовіч, Дзмітрый Карыбут-Дашкевіч, Караль Незабытоўскі, Канстанцін Скірмунт, — галоўным чынам прадстаўнікі [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Віленская губерня|Віленскай]] і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай губерняў]]. Акрамя таго словы «Беларусь» і «Літва» былі перастаўлены месцамі ў назве партыі і яна афіцыйна пачала менавацця як «Краёвая партыя Літвы і Беларусі». Праграма партыі была надрукавана ў газеце «Głos Polski» (№4, 1907 г.), якая стала афіцыйным выданнем партыі. Рэдактарам газеты «Głos Polski» («Польскі голас») стаў [[Чэслаў Янкоўскі]], а сакратаром рэдакцыі — [[Марыян Шадурскі]]<ref>''Jankowski, Cz.'' W ciągu dwóch lat... С. 140.</ref><ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 31.</ref>.
Такім чынам, «краёвая партыя» была створана выключна як партыя краёўцаў-кансерватараў — без далучэння краёўцаў-дэмакратаў, як пачаткова планавалі мінскія прадстаўнікі, але, тым не менш, партыя разглядалася як супрацьвага [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскім «эндэкам»]] у літоўска-беларускім краі — каб мясцовыя каталіцкія маянткоўцы «не кідаліся ў эндэцыю».▼
[[Чэслаў Янкоўскі]], сведка падзей на сходзе новай партыі, пазней патлумачыў, што недахопы і недарэчнасці тэксту праграмы былі вынікам паспешнасці, якая суправаджала арганізацыйны з'езд партыі ў Вільні і ўплывала на яго ўдзельнікаў. Арганізатары былі пастаўлены тады перад выбарам: альбо радзіцца доўга, рызыкуючы, што не будзе дасягнуты станоўчы вынік; альбо згадзіцца («ад бяды») на пункты і параграфы, якія пасля можна будзе скарэктаваць ці замяніць. Быў выбраны як раз другі варыянт, вынікам чаго стала стварэнне [[палітычная партыя|партыі]] і яе праграмы, даючай мажлівасць для яе крытыкі і пачатка працы ў шырэйшым фармаце<ref>''Jankowski, Cz.'' W ciągu dwóch lat... С. 138.</ref>.
▲Такім чынам, «краёвая партыя» была створана выключна як партыя краёўцаў-кансерватараў — без далучэння краёўцаў-дэмакратаў, як пачаткова планавалі мінскія прадстаўнікі, але, тым не менш, партыя разглядалася як супрацьвага [[Польская нацыянальна-дэмакратычная партыя|польскім «эндэкам»]] у літоўска-беларускім краі — каб мясцовыя каталіцкія маянткоўцы «не кідаліся ў эндэцыю».
=== Кіеўскі з'езд і Польская краёвая партыя Кіеўскай, Валынскай і Падольскай губерняў ===
|