Габрыэля Пузына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Паходжанне і сям'я ==
Альбіна Габрыэля Гюнтар нарадзілася ў каталіцкай сям'і графа [[Адам Гюнтэр|Адама Гюнтэра]] (з [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]) і графіні Аляксандры [[Род Тызенгаўзаў|Тызенгаўз]] (з [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскай губерні]]). [[Род Гюнтэраў|Род графаў Гюнтэраў]] паходзіў з [[Германія|Германіі]] (Ніжняга Рэйна), прадстаўнік якога асеў у 1518 г. у [[ВКЛ]] і асіміляваўся ў мясцовым шляхецкім асяроддзі, а ў XVIII ст. адносіўся да сярэднезаможнай шляхты [[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]] ВКЛ.
 
Габрыэля была малодшай з трох дачок сваіх бацькоў.
 
У 1851 г. выйшла замуж за князя Тадэвуша Пузыну, шлюб з якім быў безпатомны.
 
== Выхаванне і адукацыя ==
Да шлюбу жыла ў родавым (па маці) маёнтку Дабраўляны Свянцянскага павета (10 міль ад Вільні, цяпер [[Смаргонскі раён]]) Літоўска-Віленскай губерні. У Дабраўлянах бывалі [[Ігнат Ходзька]] (пазней ён адрэдагаваў і давёў да друку першы паэтычны зборнік А. Г. Пузыны) і [[Антоні Эдвард Адынец]] (пазней літаратурны дарадца і сябра паэтэсы), [[Ян Дамель]], [[Юліян Корсак]], [[Ян Рустэм]], [[Андрэй Снядэцкі]], [[Марыя Шыманоўская]], [[Тамаш Зан, паэт|Тамаш Зан]].