Прамова Мялешкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены, арфаграфія
Радок 1:
'''«Прамова Мялешкі»''' — помнік беларускай літаратуры 1-й пал. XVII ст. Належыць да гумарыстычна-парадыйных і сатырычных твораў аратарскай прозы. Узор беларускай патрыятычнай літаратуры. Створана ў форме прамовы на сейме, прыпісанай смаленскаму кашталяну І. Мялешку.
 
Напісаная невядомым аўтарам, які, як вынікае з тэкста, належаў да шляхецкага стану. У ёй, бадай, упершыню ў беларускім пісьменстве прагучала думка пра небяспеку канчатковай і незваротнай страты беларускім народам сістэмы ўласных нацыянальных каштоўнасцяўкаштоўнасцей — маральных, эстэтычных, грамадскіх, дзяржаўных, палітычных. Пісьменнік сфармуляваў ідэю непарушнасці беларускіх сямейных і побытавых традыцый, адзначыў іх высокую каштоўнасць для ўсіх часоў і ўсіх пакаленняў.<ref>І. Саверчанка (2010)</ref>
 
У творы сцвярджаецца неабходнасць вяртання грамадства да старасвеччыны, калі, на думку аўтара, панавалі шчырасць, адкрытасць, разважлівасць, не было месца балбатні і палітыканству, падману і дэмагогіі. Праз ухваленне мінуўшчыны, нават ідэалізаванне яе пісьменнік даказваў, што праўда, сумленнасць, ахвярнасць дзеля Бацькаўшчыны — вышэйшыянайвышэйшыя каштоўнасці, нязменны ідэал. Аўтар пісаў пра перыяд княжання [[Жыгімонт Стары|Жыгімонта Старога]] (1506—48), як пра «залаты час Літвы». Гэта адбылося, як гаворыцца ў «Прамове Мялешкі», дзякуючы дбайнасці манарха, які даходзіў да ўсяго сам, клапаціўся пра ўвядзенне ў дзяржаве справядлівых законаў, заахвочваў абаронцаў Айчыны.
 
На старонках твора уздымаецца балючая тэма саслабленняаслаблення дзяржавы. Заняпад краіны пачаўся з часоў [[Жыгімонт Аўгуст|Жыгімонта Аўгуста]] (1548—1572), які, паводлепа слоўсловах пісьменніка, забыўся напра інтарэсы Княства, падпаў пад ляшскі ўплыў, перадаў Польшчы Валынь з Падляшшам, урэшце, сам пачаў лічыць сябе «ляхам». Але галоўная прычына крызісу Вялікага Княства Літоўскага, на думку аўтара «Прамовы Мялешкі», — здрада магнатаў, вышэйшых урадоўцаўсаноўнікаў, якія следам за манархам пачалі выракацца сваіх традыцый, жыць на чужы лад. Міжусобнымі звадкамі яны загубілі дзяржаву, давялі да галечы просты люд. Уласныя амбіцыі і непамерная пыха засляпілі ім вочы.
 
Аўтар публіцыстычнай «Прамовы Мялешкі» закрануў тэму ролі і адказнасці шляхецкага саслоўя за становішча ў гаспадарстве. Ён дакарае шляхту за яе згодніцтва, якая бачыла заняпад, але баялася «баламутных радных паноў», маўчала, замест таго каб супрацьдзейнічаць. Народ-шляхта, як найвышэйшы носьбіт улады ў Княстве, павінныпавінен быў, паводле аўтара, узнавіць колішнія парадкі і праз сваіх абраннікаў усталяваць справядлівасць, пакараць злачынцаў.
 
У «Прамове Мялешкі» асуджалася паланізацыя краю. Аўтар крытыкаваў норавы наезджых іншаземцаў — «ляхаў» і «немчыкаў». Першыя, паводле яго слоў, увільвалі як маглі ад працы, кралі, усё паганілі й псавалі, пры гэтым не забываліся смачна есці й шыкоўна апранацца. Нязвыклая нямецкая ахайнасць і акуратнасць выклікаюць усмешку літвіна. У «Прамове Мялешкі» высмейваецца малпаванне чужых нораваў, мудрагелістасць вопраткі, ненатуральнасць, манернасць паводзінаўпаводзін, перанятых у іншаземцаў. АдказАдмаўленне ад традыцыйнай маралі, народнай этыкі і эстэтыкі, паводле высновы аўтара, стаўсястала адной з прычын грамадскага заняпаду, разбэшчанасці і распуснасці.
 
«Прамова Мялешкі» — твор значнага грамадскага гучання, накіраваны супраць іншаземнага засілля на беларускіх землях, разбурэння народных традыцый, нацыянальнага рэнегацтва. Напісана жывой беларускай мовай, багатай народнай фразеалогіяй. Разам з [[Ліст да Абуховіча|«Лістом да Абуховіча»]] «Прамова Мялешкі» — яркая з'ява пераходнага перыяду развіцця беларускай літаратуры на шляху яе набліжэння да народных вытокаў, дэмакратызацыі.