Габрыэля Пузына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Паходжанне і сям'я ==
Габрыэля Альбіна Гюнтэр нарадзілася ў Вільні ў каталіцкай сям'і графа [[Адам Міхалавіч Гюнтэр|Адама Гюнтэра]] (1782—1854) (з [[Ігуменскі павет|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]) і графіні Аляксандры [[Род Тызенгаўзаў|Тызенгаўз]] (каля 1790—1843) (з [[Віленская губерня|Літоўска-Віленскай губерні]]). [[Род Гюнтэраў|Род графаў Гюнтэраў]] паходзіў з [[Германія|Германіі]] (з палатыната Ніжняга Рэйна), прадстаўнік якога Зыгмунт Гюнтэр фон Гейдэльсхайм асеў у 1518 г. у [[ВКЛ]] і асіміляваўся ў мясцовым шляхецкім асяроддзі, а ў XVIII ст. род ужо адносіўся да карэннай сярэднезаможнай шляхты [[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]] ВКЛ<ref>''Puzynina, G.'' W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843. — Kraków, 1990. — С. 358.</ref>. Прозвішча Гюнтэр (Gunter) у польскай і рускай транскрыпцыі пісалася і чыталася як «Гінтэр» (Ginter).
 
Габрыэля была малодшай з трох дачок сваіх бацькоў.