Міхал Карыцкі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Пачатковую адукацыю атрымаў у Бабруйску, затым вучыўся ў [[Віленская езуіцкая акадэмія|Віленскай езуіцкай акадэміі]] на факультэце філасофіі і тэалогіі. З [[1730]] член ордэна [[езуіты|езуітаў]]. Пасля заканчэння быў пакінуты ў акадэміі, дзе выкладаў граматыку, паэтыку і рыторыку. Атрымаў ступень доктара філасофіі; быў рэктарам [[Нясвіжскі калегіум езуітаў|Нясвіжскага калегіума езуітаў]], чытаў лекцыі ў калегіумах і школах [[Мінск]]а, [[Слуцк]]а. [[Пінск]]а, [[Бабруйск]]а. Падзяляў ідэі Асветніцтва; імкнуўся палепшыць сістэму адукацыі, надаць ёй больш свецкі характар. Яго вучнем быў паэт [[Адам Нарушэвіч]]. З 1770 па 1773 працаваў у Бабруйску дырэктарам бібліятэкі ў іезуіцкім калегіуме. Пасля скасавання ордэна езуітаў Карыцкі быў прызначаны [[Адукацыйная камісія|Адукацыйнай камісіяй]] рэктарам Мінскай ваяводскай школы.
 
Міхал Карыцкі - пачынальнік класіцызму як творчага метаду, яго паэзія паўплывала на лацінамоўную паэзію Польшчы і ВКЛ эпохі Асветніцтва. Пісаў вершы, казкі, элегіі, пасланні, пародыі [[лацінская мова|лацінскай мовай]]. Большасць твораў прысвечана тагачасным грамадскім і культурным дзеячам, мясцовым падзеям. Найбольш вядомая сярод іх — эпічная паэма "«Птушыны сейм"». Пры жыцці выдаў 25 вершаў, у т.л. "«Аўстрыйскі Марс"» ([[1756]]), "«Дыфірамб"» ([[1757]]), "«Песня"» ([[1781]]). Аўтар элегій "«Да Касакоўскага"» і "«Да брата Караля"», прыродаапісальнай оды "«Да Зімы"». Некаторыя вершы былі апублікаваныя ў зборніку [[Даніэль Яноцкі|Д. Яноцкага]] «''Musarum Sarmaticarum specimina nova''» (1771). Пасля смерці, праз 36 гадоў, у [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]] быў выдадзены зборнік яго твораў пад назвай "«Песні"» («''Carmina М. Korycki''», на лац., Полацк, 1817).
 
{{літ|1=|Анталогія беларускай паэзіі. Т.1. Мн., 1993. С. 125-126.|{{крыніцы/БіЕ|Корыцкий Михаил}}|Від=Б}}
 
== У Сеціве ==
* [http://starbel.narod.ru/karyc.htm Карыцкі М. Да аднаго паэта // Анталогія беларускай паэзіі / перакл. на бел. АлесяАлесь Жлутка. Т.1. Мн., 1993. С. 125-126.]
 
{{DEFAULTSORT:Карыцкі Міхал}}