Беларускі нацыянальны касцюм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Kocia1992 (размовы | уклад)
дапаўненне
Радок 1:
[[Выява:1961 CPA 2524.jpg|thumb|250px|Беларускія нацыянальныя ўборы, [[паштовая марка]] ([[1961]] год).]]
'''Белару́скі нацыяна́льны касцю́м''' — комплексы [[Адзенне|адзення]], [[Абутак|абутку]] і [[Аксесуары|аксесуараў]], якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання [[Беларусы|беларусамі]] ў штодзённым і святочным ўжытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую [[Культура|культурную]] каштоўнасць і з'яўляецца адным з [[Этнас|этнічных]] атрыбутаў беларускага народа.
 
Гісторыкі моды вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльным слоем):
* [[Сяляне|сялянскі]];
* [[Мяшчане|мяшчанскі]];
* [[Шляхта|шляхецкі]].
 
Сялянскі беларускі нацыянальны касцюм мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з'яўляўся і з'яўляецца для беларусаў значна большай рэччу за проста адзенне ці нават мастацкі твор: нацыянальны касцюм сялян адлюстроўваў мясцовыя традыцыі і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце можна было прачытаць цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта яго маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.
 
Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, якія дазваляюць цалкам заслужана вызнаваць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.
 
== Этымалогія ==