Адкрыць галоўнае меню

Змены

афармленне
[[Губернскі прадвадзіцель дваранства]] (губернскі маршалак) — галава дваранскай суполкі губерні, галоўная пасада дваранскага схода губерні — органа дваранскага самакіравання губерні ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў [[1775]]—[[1917]] гг. Пасада мінскага губернскага маршалка (мінскага губернскага прадвадзіцеля дваранства) існавала (з перапынкамі) з [[1793]] па [[1920]] г. як у часы існавання Расійскай імперыі, так і пасля знікнення апошняй.
 
== Пасада мінскага губернскага маршалка ў Расійскай імперыі ==
=== Стварэнне пасады мінскага губернскага маршалка (1793—1796) ===
[[Мінская губерня]], створаная расійскімі ўладамі 13 красавіка 1793 г., указам расійскай імператрыцы [[Кацярына II|Кацярыны ІІ]] ад 3 мая 1795 г. была пераўтворана ў [[Мінскае намесніцтва]] (1795—1796) і паводле таго ж указу былі створаны мінскі намесніцкі і павятовыя дваранскія сходы па агульнарасійскаму ўзору паводле «Устанаўлення кіравання губерняў Усерасійскай імперыі» ([[1775]]) і «Даравальнай граматы дваранству» («Грамата на правы, вольнасці і перавагі высакароднага расійскага дваранства», [[1785]]), а першыя дваранскія выбары ў Мінскім намесніцтве адбыліся 27 верасня 1795 г. Першым кіраўніком дваранства Мінскага намесніцтва быў выбраны [[Францішак Ксаверый Хамінскі|Францішак-Ксаверый Гілярыевіч Хамінскі]].
 
=== Перыяд скасавання пасады губернскага маршалка (1796—1801) ===