Адкрыць галоўнае меню

Змены

 
=== Перыяд скасавання пасады губернскага маршалка (1796—1801) ===
Пры расійскім імператары [[Павел I, імператар расійскі|Паўле І]] (1796—1801) прынцыповыя пункты «Даравальнай граматы дваранству» (1785) былі адменены, а імператарскім указам ад 6 лютага 1796 г. у [[Маларасійская губерня|Маларасійскай губерні]] і «заходніх губернях» дваранству гэтых губерняў прадпісвалася выбраць у кожным павеце павятовага маршалка і харунжага. Указам ад 12 снежня 1796 г. Мінскае намесніцтва было пераўтворана ў Мінскую губерню. Паводле ўказу [[Урадаўнічы сенат|Сената]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ад 20 студзеня 1799 г. павятовы маршалак і харунжы выбіраліся на 3 гады. Пасады губернскага кіраўніка дваранства (маршалка/прадвадзіцеля) па гэтым указе не прадугледжвалася, а яго абавязкі падчас дваранскіх сходаў выконваў па выбару адзін з павятовых маршалкаў. Толькі ўказам ад 1 лістапада 1800 г. выбар губернскіх маршалкаў дазваляўся ў шэрагу заходніх губерняў, у тым ліку Мінскай губерні.
 
=== Перыяд аднаўлення выбарнасці губернскага маршалка (1801—1863) ===