Аляксандр Дамінікавіч Лапа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 57:
}}
 
'''Аляксандр Дамінікавіч Лапа''' ({{lang-pl|Aleksander Łappa}}, {{lang-ru|Александр Доминикович Лаппа}}), 1802—1869, — грамадскі дзеяч, буйны землеўласнік на Беларусі, [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|бабруйскі павятовы маршалак]] (1844—1859), [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскі губернскі маршалак]] (1859—1863), [[калежскі асэсар]]. Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Лапы|Лапаў]] [[Герб «Любіч»|гербу «Любіч»]].
 
== Паходжанне і сям'я ==
Належаў да каталіцкага [[Шляхта|шляхецкага]] роду [[Лапы|Лапаў]] [[Герб «Любіч»|гербу «Любіч»]].
 
Аляксандр Дамінікавіч Лапа нарадзіўся ў спадчынным маёнтку [[Вёска Рудабелка|Рудабелка]] ў [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] ў каталіцкай [[шляхта|шляхецкай]] сям'і Дамініка (Даміяна) Лапы, старадубскага земскага рэгента (упам.1784), і шляхцянкі Шульц. Яго поўнае каталіцкае імя, дадзенае пры хросце, было Аляксандр-Дыянізій Дамінікавіч Лапа. Бацька Дамінік у расійскія часы служыў у расійскім войску ў драгунскім палку, з чынам паручніка пайшоў у адстаўку і асеў у сваім маёнтку Рудабелка (вёскі Рудабелка і Карпілоўка), дзе ў [[1814]] налічвалася 447 [[рэвізская душа|рэвізскіх душ]], пачаў займацца добраўпарадкаваннем маёнтка і жыць размераным вясковым жыццём.
 
АжаніўсяАляксандр Лапа ажаніўся з Антанінай Комар, ад якой меў дзевяць дзяцей: Дамінік-Леў (нар.28.06.1831), Міхал (нар.14.12.1833), Антоній-Юзафат (нар.26.09.1841), Баляслаў-Гілярый (нар.23.10.1843), Вацлаў (нар.12.07.1846), Анэля (нар.25.04.1838), Аляксандра, Мальвіна (нар.23.04.1830), Марыя (Марыяна).
 
Старшым братам Аляксандра быў [[Міхал Дамінікавіч Лапа|Міхал (Юзаф-Мацей-Міхал) Дамінікавіч Лапа]] (1798—1840), які служыў пры імператары ў [[Горад Пецяргоф|Пецяргофе]] (Санкт-Пецярбургская губерня) паручнікам лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палку і стаў [[Дзекабрысты|дзекабрыстам]]. Міхал прысутнічаў на таемным сходзе ў Рылеева і Абаленскага напярэдадні паўстання на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 (ст.ст.). За ўдзел у таемным таварыстве і пратэсту супраць прыняцця прысягі расійскаму імператару [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалаю І]] Міхал быў асуджаны і высланы на [[Каўказ]]. Пасля даравання ад Мікалая І ў [[1835]] толькі ў [[1840]] вярнуўся дамоў і пасяліўся ў вёсцы Александрыя, якая ўваходзіла ў склад маёнтка Рудабелка яго брата Аляксандра, і неўзабаве памёр [http://www.respublika.info/3853/history/article11482/]. Сястра Гелена Дамінікаўна Лапа пайшла за маянткоўца Бабруйскага павета Адама Ігнатавіча Быкоўскага (нар.1805), які ў [[1841]] быў выбраны павятовымі дваранамі на пасаду дэпутата па нагляду за правільным продажам гарачых напояў у [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]].
 
== Адукацыя ==
Аляксандр Лапа вучыўся ў езуіцкім [[калегіум]]е ў [[Магілёў|Магілёве]], а пасля ў нямецкім пансіянаце пастара Коленса ў Санкт-Пецярбуругу. Пазней быў студэнтам універсітэта ў [[Дэрпт|Дэрпце]] (Ліфляндская губерня), дзе вывучаў прыродазнаўства.
 
== Службовая дзейнасць ==
Ажаніўся з Антанінай Комар, ад якой меў дзевяць дзяцей: Дамінік-Леў (нар.28.06.1831), Міхал (нар.14.12.1833), Антоній-Юзафат (нар.26.09.1841), Баляслаў-Гілярый (нар.23.10.1843), Вацлаў (нар.12.07.1846), Анэля (нар.25.04.1838), Аляксандра, Мальвіна (нар.23.04.1830), Марыя (Марыяна).
 
Старшым братам Аляксандра быў [[Міхал Дамінікавіч Лапа|Міхал (Юзаф-Мацей-Міхал) Дамінікавіч Лапа]] (1798—1840), які служыў пры імператары ў [[Горад Пецяргоф|Пецяргофе]] (Санкт-Пецярбургская губерня) паручнікам лейб-гвардыі Ізмайлаўскага палку і стаў [[Дзекабрысты|дзекабрыстам]]. Міхал прысутнічаў на таемным сходзе ў Рылеева і Абаленскага напярэдадні паўстання на Сенацкай плошчы 14 снежня 1825 (ст.ст.). За ўдзел у таемным таварыстве і пратэсту супраць прыняцця прысягі расійскаму імператару [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалаю І]] Міхал быў асуджаны і высланы на [[Каўказ]]. Пасля даравання ад Мікалая І ў [[1835]] толькі ў [[1840]] вярнуўся дамоў і пасяліўся ў вёсцы Александрыя, якая ўваходзіла ў склад маёнтка Рудабелка яго брата Аляксандра, і неўзабаве памёр [http://www.respublika.info/3853/history/article11482/]. Сястра Гелена Дамінікаўна Лапа пайшла за маянткоўца Бабруйскага павета Адама Ігнатавіча Быкоўскага (нар.1805), які ў [[1841]] быў выбраны павятовымі дваранамі на пасаду дэпутата па нагляду за правільным продажам гарачых напояў у [[Бабруйскі павет|Бабруйскім павеце]].
 
Чатыры разы бабруйскае дваранства выбірала Аляксандра Лапу [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|бабруйскім павятовым маршалкам]] (1844—1859), а пасля гэтага губернскае дваранства выбрала прыкметнага маршалка і гаспадарлівага маянткоўца і [[Прадвадзіцелі (маршалкі) дваранства Мінскай губерні|мінскім губернскім маршалкам]] (1859—1863), апошнім з выбару дваранства. (Пазней, з 1862—1863, губернскія маршалкі ў «заходніх губернях» прызначаліся міністрам унутраных спраў Расійскай імперыі без выбару дваранамі губерні).