Аляксандр Дамінікавіч Лапа: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 82:
 
== Справа з «мінскім пратаколам» (1862) ==
Напярэдадні [[паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864 гадоў]] у патрыятычных мэтах разгарнуў актыўную дзейнасць, жадаючы дабіцца ад расійскіх улад злучэння [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] (а разам з ёй і іншых «паўночна-заходніх губерняў») з польскімі губернямі ў рамках [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] ў нейкую асобную аўтаномію (якая б ахоплівала тэрыторыі былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] да першага падзелу ў [[1772]]) і аднаўлення дзейнасці ўніверсітэта ў [[Вільня|Вільні]] (ці ў іншым месцы Беларусі). 17 лістапада 1862 г. у [[Мінск]]у губернскі дваранскі сход на чале з Лапам меў намер прадставіць на імя расійскага імператара [[Аляксандр II, імператар расійскі|Аляксандра II]] афіцыйны адрас (зварот), у якім мовілася б аб неабходнасці злучыць [[Мінская губерня|Мінскую губерню]] з польскімі губернямі. Планавалася прадставіць такія ж адрасы ад усіх губернскіх дваранскіх суполак краіны. [[Літоўскае генерал-губернатарства|Віленскі ваенны генерал-губернатар]] (1855—1863) [[Уладзімір Іванавіч Назімаў]] забараніў падачу адрасу, але мінскія дваране ўнеслі яго тэкст у пратакол пасяджэння губернскага дваранскага сходу, які падпісалі 255 чалавек — першым падпісаўся мінскі губернскі прадвадзіцель дваранства Аляксандр Лапа; а таксама падпісалі [[павятовыя маршалкі Мінскай губерні|слуцкі павятовы маршалак]] [[Тадэвуш Антонавіч Вайніловіч]] (1804—1878), дзяцька вядомага [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдварда Вайніловіча]], віцэ-старшыні [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], і інш. Генерал-губернатар вымушаны быў распусціць дваранскі сход. Усе дакументы, якія тычыліся тых падзей, былі [[21 студзеня]] [[1864]] г. выняты па загаду [[Мінскае часовае ваеннае губернатарства|мінскага часовага ваеннага губернатара]] (1863—1864) [[Васіль Іванавіч Забалоцкі|Васіля Забалоцкага]] з канцылярый мінскага губернскага маршалка і Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу.
 
== Сссылка і амністыя ==
У [[1863]] г. [[калежскі асэсар]] Аляксандр Лапа быў высланы па загаду новага [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскага ваеннага генерал-губернатара]] (1863—1865) [[Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў, нар. 1796|Міхаіла Мікалаевіча Мураўёва]] (1796—1866) у [[Пермская губерня|Пермскую губерню]] за дапушчэнне падпісання «мінскага пратаколу». Маёнтак Рудабелка падпаў пад прымусовы продаж з-за асуджэння гаспадара на высылку, набыў яго ў [[1867]] барон А.Я. Урангель, які, у сваю чаргу, у [[1874]] г. прадаў Рудабелку генерал-маёру О.Ф. Ліліенфельду. З 1880-х гг. Рудабелка належала рускім памешчыкам Яхантавым, з [[1907]] г. — Іваненку (зяцю Каткова).