Антоні Вільгельм Радзівіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
З нясвіжскай лініі роду [[Радзівілы|Радзівілаў]] [[герб «Трубы»|гербу «Трубы»]], сын [[Фрыдэрык Вільгельм Радзівіл|Фрыдэрыка Вільгельма]] і Мацільды фон Клары-Альдрынген.
 
3 [[1852]] на вайсковай службе ў [[Каралеўства Прусія|Прусіі]]; У [[1858]]—[[1861]] гадах навучаўся ў агульнай школе пры Вайсковай акадэміі ў [[Берлін]]е. Удзельнічаў у войнах з [[Аўстрыя]]й ([[1866]]) і [[Францыя]]й ([[1870]]—[[1771]]). Быў [[ад'ютант]]ам [[[[Вільгельм I Гогенцолерн|Вільгельма I]], [[Фрыдрых III, германскі імператар|Фрыдрыха III]] і [[Вільгельм II|Вільгельма II]].
 
У склад зямельных уладанняў Антонія—Вільгельма уваходзілі: Нясвіжская, Клецкая і Давыд-Гарадоцкая ардынацыі, свержаньскія маёнткі (атрыманы замест Мірскага графства ў адпведнасціадпаведнасці з дагаворам 1834 паміж РАдзівіламі і князем Людвікам Вітгенштэйнам), графства Цімкавічы, маёнткі Грэск, Стваловічы, Поційкі, Буча і Чудзін (Маёнткі Буча і Чудзін былі набыты самім князем Антоніем-Вільгельмам). Князь меў капітал у каштоўных паперах, які захоўваўся у Берліне ў дэпо фірмы братоў Шыклер. Да яго маёмасці залічваліся таксама 100 акцый фірмы «Union de la Presse Hispano—Americaine», якія захоўваліся ў Парыжы ў дэпо Бушэ Боран і штогод прыносілі дывідэнтаў на 1000 франкаў. Таксама князь меў іпатэчнае патрабаванне на 100 тыс. марак пад заклад маёнтка Клейн-Крыч, які належаў яго пляменнікам Льву і Антону Ржышчэўскім.
 
У шлюбе з [[Марыя Дарота Элізабет дэ Кастэлян Радзівіл|Марыяй-Даротай дэ Кастэлян]], якая валодала радавым маёнткам Кленіца (Кляйніц) у Сілезіі. У іх было 4 дзяцей. Дочкі [[Эльжбета Радзівіл-Патоцкая|Эльжбета]] (1861—1950), [[Алена Радзівіл-Патоцкая|Алена]] (1874—1958) — выйшлі замуж за родных братоў, графаў Рамана (1851—1915) і Юзафа (1862—1922) Патоцкіх. Ад бацькі яны атрымалі ў спадчыну па 600 тыс. марак кожная, як было агаворана ў іх шлюбных кантрактах. Грошы гэтыя павінны былі брацца з таго капіталу, што захоўваўся ў дэпо фірмы братоў Шыклер. Малодшы сын князь [[Станіслаў Вільгельм Радзівіл|Станіслаў Вільгельм]] (1880—1920) атрымаў Давыд-Гарадоцкую ардынацыю. Старэйшаму сыну князю Георгію (1860—1914) дасталіся ўсе астатнія маёнткі.