Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
 
=== 11-17 ст. ===
[[Файл:File:Litva (Yermalovich) be.svg|thumb|Лакалізацыя гістарычнай Літвы паводле М. Ермаловіча]]
Значную, але дагэтуль належным чынам не асэнсаваную ролю адыграла Налібоцкая пушча ў ваеннай і палітычнай гісторыі Літвы і Беларусі. Па ўсходнім краі пушчы ў 10-11 ст. праходзіла мяжа Літвы і [[Русь|Русі]]; памежныя крэпасці як [[Менск]] і [[Заслаўе]], фактычна ўзніклі на краю гэтага вялікага лесу, заселенага літоўцамі-паганцамі. Вялікі лясны масіў быў цяжкай перашкодай для агрэсараў, галіцка-валынскіх войскаў і татараў у сярэдзіне 13 ст., што пакінула шмат слядоў у вусным фальклоры (бітвы пад Койданавым, Магільнам і г.д.). Колішняя мяжа Літвы і Русі ў далейшым вызначала падзел [[ВКЛ]] на культурна-прававыя рэгіёны. У скажоным выглядзе ўсведамленне важнасці пушчы прысутнічае ў [[М. Ермаловіч]]а, які памылкова менавіта тут лакалізаваў гістарычную Літву (аднак пушча сапраўды была важнай часткай Літвы). Тапаніміка і антрапаніміка краю носяць выразна балцкі характар<ref>Напрыклад, назва [[Івянец]] паходзіць ад літ. ''gyventі'' — «жыць», а [[Пяршай|Пяршаі]] — ад ''pіršlys'' — «сват». Літоўскамоўныя паселішчы трапляліся ў Пушчы яшчэ на пач. 19 ст., аднак ужо ў сяр. 19 ст. увесь край быў ужо суцэльна беларускамоўным. Старэйшае пакаленне дагэтуль размаўляе на досыць чыстай беларускай мове, блізкай да літаратурнага стандарту, невыпадкова пачатак новабеларускай літаратурнай традыцыі звязаны з дзейнасцю [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], які правёў большую частку жыцця (1840—1884) ў в. Люцынка.</ref>. Захаванне вялікага суцэльнага ляснога масіву побач з густанаселенымі раёнамі тлумачыцца надзвычай неўрадлівымі глебамі, якія на працягу стагоддзяў рабілі эканамічна невыгодным земляробства ў гэтым рэгіёне: спробы раскарчоўваць лясы пад ворыва, у адрозненне, напрыклад, ад левабярэжжа Нёмана ([[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]]), відавочна не акупляліся.