Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 116:
 
== Навука, культура ==
[[Файл:Belarus-Naliboki-Church_of_Assumption_of_Holy_Virgin-1.jpg|thumb|Краявід у [[вёска Налібокі|Налібоках]]]]
Вобразнае і культурнае асэнсаванне традыцый рэгіёна дагэтуль не стала здабыткам нацыянальнай свядомасці беларусаў, над якой пануе стэрэатып «пана сахі і касы», прыгонна-калгаснага земляроба, а прамысловыя заняткі беларусаў звязваюцца толькі з савецкім перыядам, перш за ўсё, з фарсіраванай індустрыялізацыяй Усходняй Беларусі пасля 2-ой сусветнай вайны. Вобраз уласнага, не-рускага і не-савецкага рамесніка або прамыслоўца, адсутнічае ў мастацтве, навукова-папулярнай літаратуры і г.д. Навуковыя даследаванні асобных аспектаў гаспадарчай і культурнай дзейнасці ў Налібоцкім краі належаць пераважна польскім даследчыкам, але комплекснае ўсведамленне пушчы як своеасаблівай маштабнай культурнай з'явы ў гісторыі Беларусі, ВКЛ і Рэчы Паспалітай адсутнічае і ў іх.