Беларускі нацыянальны касцюм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kocia1992 (размовы | уклад)
Радок 76:
Хатнім і вулічным плечавым адзеннем мяшчан і шляхты, якое апраналася паверх кашулі, быў [[Жупан, адзенне|жупан]] – даўгаполая вопратка з сукна ці шаўковых тканін, пашыраная ўніз ад лініі таліі. Ад каўняра да таліі ён зашпільваўся на [[гузік]]і. Зімовыя цёплыя жупаны рабілі на падкладцы з ваўняных тканін, часам падбівалі [[вата]]й. Жупаны падпяразваліся скуранымі, суконнымі, шаўковымі паясамі. Спінку ў іх рабілі прыталенай, полы суцэльнымі. З бакоў устаўлялі кліны. Ззаду па таліі жупаны моцна збіралі ці закладвалі ў складкі. З сярэдзіны [[XVII ст.]] жупан сталі насіць разам з [[кунтуш]]ом. У сувязі з гэтым пояс з жупана перайшоў на кунтуш. Змяніўся таксама і крой жупана. Яго сталі прызборваць ззаду. Пышныя шырокія рукавы жупаноў часта заканчваліся ля запясця шчыльнымі фігурнымі [[манжэта]]мі даўжынёй амаль да пальцаў. Звычайна жупан шылі аднаго колеру, а кунтуш — іншым. Кунтушы поруч са шляхтай насілі і мяшчане, але для іх гэта быў толькі святочны ўбор.
 
[[File:Krzysztof Chodkiewicz.PNG|thumb|left|графГраф [[Крыштаф Хадкевіч]] у [[Жупан, адзенне|жупане]] з шубай і прычоскай «падголены лоб». Партрэт сярэдзіны XVII ст.]]
З другой паловы [[XIX ст.]] тунікападобная кашуля ў беларускіх сялян стала выцясняцца кашуляй з [[палік]]амі. Асаблівасць крою гэтай кашулі — наяўнасць прамых плечавых уставак. Разрэз у такіх кашулях рабіўся пасярэдзіне грудзіны, даўжынёй прыблізна 30 см. Вакол вората тканіна збіралася ў дробныя зборачкі, да якіх прышывалі адкладны ці невысокі стаячы каўнер з прарэзкамі на канцах, дзе ворат сарочкі завязваўся прадзетай у гэтыя прарэзкі каляровай стужкай ці зашпільваўся металічнай запінкай. Пад пахамі для зручнасці рухаў ушывалі квадратныя палатняныя ўстаўкі. Рукавы рабіліся простыя ці з манжэтамі, каля якіх тканіна таксама прызборвалася ў дробныя зборачкі. [[Свята|Святочныя]] і [[Вяселле|вясельныя]] кашулі аздабляліся па каўняры, канцах рукавоў затканымі ці вышытымі крыжыкам узорам баваўнянымі чырвонымі ніткамі, з невялікім увядзеннем нітак чорнага колеру. Найбольш шырока кашулі з палікамі ў канцы [[XIX ст.]] – пачатку [[XX ст.]] былі распаўсюджаны на [[Палессе|Палессі]]<ref>''Курыловіч Г. М.'' Мужчынскі касцюм. С. 47.</ref>.
 
Радок 99:
 
Сялянская вопратка шылася з тоўстага і грубага даматканага сукна і захоўвала свае асноўныя рысы: была зручнай для працы і жыцця, шылася з танных тканін і футра. Верхняя вопратка шылася з сярмяжнага сукна хатняй вытворчасці і была як натуральных колераў (белага, шэрага, чорнага), так і фарбаваная ў карычневы, руды, жоўты з дапамогай карэнняў, кары, траў.
<gallery perrow="5">
File:Mikałaj Radzivił Stary. Мікалай Радзівіл Стары (XVII).jpg|князьКнязь [[Мікалай Радзівіл Стары|Мікалай Радзівіл «Стары»]] (?—1509 г.) з шубай, падбітай рысіным футрам. Партрэт XVII ст.
File:Ryhor Chadkievič. Рыгор Хадкевіч.jpg|[[Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч]] (к.1513—1572 гг.) з плашчом-мантыяй, падбітым гарнастаем. Гравюра XIX ст.
File:Hieranim Chadkievič. Геранім Хадкевіч (XVII).jpg|графГраф [[Геранім Юр'евіч Хадкевіч]] (1560—1617 гг.) з плашчом-мантыяй, падбітым рысіным футрам. Партрэт XVII ст.
File:Hieranim Chadkievič. Геранім Хадкевіч.jpg|графГраф [[Геранім Хрызастом Хадкевіч]] (каля 1598—1613 гг.), апрануты ў [[капеняк]]. Партрэт XVII ст.
</gallery>
 
Радок 126:
Саламяныя [[капялюш|капелюшы]] ([[брыль|брылі]]) у [[XVII ст.]] былі летнім галаўным уборам гараджан і шляхты, якія насілі побач з лёгкімі шапкамі з блакітнай тканіны. Іх плялі з [[жыта|жытняй]] ці [[пшаніца|пшанічнай]] [[салома|саломы]], радзей – з [[чарот]]у. Шляхта паступова адмовілася ад капелюша, які пачаў пашырацца сярод сялянства<ref>''[[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|Мальдзіс А. І.]]'' Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры. С. 227.</ref>.
 
[[File:AChodkiewicz.jpg|left|thumb|графГраф [[Аляксандр Францішак Хадкевіч]] (1776—1838 гг.) у [[канфедэратка|канфедэратцы]]. Малюнак XIX пачатку XIX ст.]]
У пачатку [[XIX ст.]] [[шляхта]] насіла [[канфедэратка|канфедэратку]]. У моду ўвайшлі капелюшы [[цыліндр]]ычнай формы. Цыліндры былі з шырокімі закручанымі ці вузкімі плоскімі палямі. Фасоны іх часта змяняліся.