Розніца паміж версіямі "Вандалін Шукевіч"

4 867 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
 
== Біяграфія ==
Вандалін нарадзіўся ў сям'і адваката Аляксандра Шукевіча і Аліны Воўк-Карачэўскай. Маёнтак [[Нача]] ў [[Лідскі павет|Лідскім павеце]] з'яўляўся маёмасцю маці. Пасля нараджэння Вандаліна бацькі развяліся, і ўвесь цяжар выхавання лёг на добра адукаваныхі, разам з тым, глыбока веруючых маці і бабулю. Яны фарміравалі характар будучага вучонага і займаліся яго адукацыяй.
3 1883 В. Шукевіч даследаваў археалагічныя помнікі на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]] і поўдні [[Літва|Літвы]]. Адкрыў болын за 130 помнікаў каменнага веку, вёў раскопкі грунтавых і курганных могільнікаў каля вёсак [[Вёска Нача|Нача]], [[Пузелі, археалагічны помнік|Пузелі]] (Воранаўскі раён), [[Вёска Вензаўшчына|Вензаўшчына]], [[Вёска Дварчаны|Дварчаны]], [[вёска Апонаўцы|Апонаўцы]], Сырні, Чарнішкі ([[Шчучынскі раён]]). Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў XIII—XIV стст.<ref>Археалогія і нумізматыка Беларусі, Мн., БелЭн, 1993, с. 661</ref> Матэрыялы раскопак перадаў у музеі Пецярбурга, Масквы, Вільні, Кракава.
 
3 [[1883]] В. Шукевіч даследаваў археалагічныя помнікі на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]] і поўдні [[Літва|Літвы]]. Адкрыў болынбольш за 130 помнікаў каменнага веку, вёў раскопкі грунтавых і курганных могільнікаў каля вёсак [[Вёска Нача|Нача]], [[Пузелі, археалагічны помнік|Пузелі]] (Воранаўскі раён), [[Вёска Вензаўшчына|Вензаўшчына]], [[Вёска Дварчаны|Дварчаны]], [[вёска Апонаўцы|Апонаўцы]], Сырні, Чарнішкі ([[Шчучынскі раён]]). Даследаваў 16 курганоў і 376 каменных магіл тыпу жальнікаў XIII—XIV стст.<ref>Археалогія і нумізматыка Беларусі, Мн., БелЭн, 1993, с. 661</ref> Матэрыялы раскопак перадаў у музеі Пецярбурга, Масквы, Вільні, Кракава.
 
Паміж [[1884]] і [[1894]] гадамі Шукевіч знайшоў 27 пахаванняў у [[Вензаўшчына|Вензаўшчыне]], 14 у [[Апанаўцы|Апанаўцах]], 39 каля [[Дварчаны|Дварчан]], 6 каля [[Сабакінцы|Сабакінцаў]], 8 каля [[Забалаць|Забалаці]], 7 у [[Некрушанцы|Некрушанцах]], 19 у [[Пузелі|Пузелях]] — усяго 120 пахаванняў у 8 магільніках. Каля Начы, на палях ваколіцы Пузелі, былі раскапаны старадаўнія каменныя магілы, дзе пры мужчынскіх [[шкілет]]ах знаходзіліся [[сякера|сякеры]], [[нож|нажы]], наканечнікі [[дзіда|дзіды]], а пры жаночых — разнастайныя [[бронза]]выя ўпрыгажэнні: пярсцёнкі, [[завушніцы]], бронзавыя [[дыядэма|дыядэмы]] з бронзавымі ці [[пазалота|пазалочанымі]] [[Серабро|сярэбранымі]] [[Падвеска, упрыгожанне|падвескамі]], шкляныя [[пацеркі]] рознай велічыні і шмат іншага<ref name="zviazda"/>.
 
Восенью [[1903]] года Шукевічам было зроблена вельмі цікавае, адразу заўважанае ў навуковым свеце, адкрыццё так званых грунтовых магіл. Вандалін Шукевіч даследаваў [[Троцкі замак|Троцкі]], [[Лідскі замак|Лідскі]] і [[Радунскі замак|Радунскі замкі]]<ref name="zviazda"/>.
 
У ваколіцах Ліды Шукевіч запісваў народныя паданні, легенды, прыкметы, якія потым публікаваў у часопісах. Дзве вялікія цікавыя працы Вандаліна Шукевіча данеслі да нас сотні запісаў помнікаў духоўнай народнай творчасці. Так, у артыкуле «Народныя вераванні і абрады (забабоны, прымхі, прадказанні і інш.), сабраныя ў Віленскай губ.» змешчана 432 запісы. Гэты збор дапаўняецца тэкстамі 15 легеыд, паданняў, чарадзейных апавяданняў і 159 вераванняў, прымхаў у артыкуле «Некаторыя вераванні, прымхі і забабоны нашага люду, легенды і паданні». Значную цікавасць уяўляе і артыкул Шукевіча «Старажытныя лекавыя сродкі», прысвечаны народнай медыцыне.
 
== Сям'я ==
Першай жонкай Вандаліна была Браніслава, дачка чыноўніка курыі [[Біскуп віленскі|біскупаў]] у [[Вільня|Вільні]]. З ёй меў сына Рамана Зыгмунта і дачку Ванду Аліну<ref name="zviazda"/>.
 
Пасля смерці Браніславы, у [[1888]] годзе, Шукевіч ажаніўся другі раз з Юліяй Камінскай. Ад гэтага шлюбу нарадзіліся сыны Зыгмунт і Генрых. Другі шлюб аказаўся вельмі няўдалым. Юлія не разумела навуковых інтарэсаў мужа, часта сварылася на яго за пакупку кніг і часопісаў, бо лічыла гэта марнатраўствам часу і грошай, і крыўдзілася з‑за таго, што Вандалін выдаткоўваў вялікія грошы на раскопкі. Сяброў-вучоных, якія адведвалі Шукевіча ў Начы, называла старымі дармаедамі. Спрэчкі і лаянкі ўсё больш узмацняліся, і ў выніку ў [[1902]] годзе Юлія пакінула дом мужа і перасялілася да сваіх бацькоў<ref name="zviazda"/>.
 
== Лёс калекцый ==
Археалагічныя і этнаграфічныя калекцыі Вандалін Шукевіч захоўваў у маёнтку ў [[Нача|Начы]], потым перадаў у музей [[Таварыства сяброў навук, Вільня|Таварыства сяброў навук]] у [[Вільня|Вільні]], а таксама ў зборы [[Эразм Маеўскі|Эразма Маеўскага]] ў [[Варшава|Варшаве]] і ў [[Этнаграфічны музей, Кракаў|Этнаграфічны музей]] у [[Кракаў|Кракаве]]. Пэўныя рэчы трапілі таксама ў музеі [[Пецярбург]]а і [[Масква|Масквы]]. Віленскія зборы падчас войнаў, рэвалюцый і змен улад былі амаль поўнасцю знішчаны і разрабаваны<ref name="zviazda">[http://zviazda.by/2014/11/59681.html «Народ, які абуджаецца, не патрабуе нянек»]</ref>.
{{зноскі}}
 
* [http://pawet.net/library/history/bel_history/szukiewicz/Шукевіч_Вандалін.html Старонка Вандаліна Шукевіча] // на [[pawet.net]]
* [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/scientists/szukiewicz_w/Вандалін_Шукевіч.html Мар'яна Магдалена Бломберг. Вандалін Шукевіч] // на [[pawet.net]]
* [http://zviazda.by/2014/11/59681.html Вандалін Шукевіч - — заснавальнік беларускай археалогіі] // газета "«Звязда"»
 
{{DEFAULTSORT:Шукевіч Вандалін}}