Кардынал: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dzima7 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Dzima7 (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9:
* [[кардынал-святар|кардыналы-святары]];
* [[кардынал-біскуп|кардыналы-біскупы]].
 
== Прызначэнне кардыналаў ==
Кан. 351 Кодэкса кананічнага права [[1983]] г. гаворыць, што кардыналаў прызначае свабодна Біскуп Рыма, выбіраючы іх сярод мужчын, якія маюць па меншай меры прэзбітэрскае пасвячэнне (з’яўляюцца святарамі), адзначаюцца добрымі норавамі, пабожнасцю, добрымі ведамі і разважлівасцю, а тыя, хто не мае біскупскага пасвячэння, павінны яго атрымаць. У Кодэксе [[1917]] г. былі выключэнні – кардыналам не маглі стаць тыя, у каго ёсць дзеці і ўнукі – гэта значыць тыя, хто прыняў святарскае пасвячэнне, будучы ўдаўцамі, а таксама тыя, хто з’яўляецца роднымі ў першай ці ў другой ступені іншага жывога кардынала.
 
Існуе таксама паняцце ''reservatio in pectore''. Гэта адбываецца тады, калі [[Тытул Папы Рымскага|Рымскі Біскуп]] аб’явіў аб выбары кардынала, але па нейкіх прычынах не назваў імя абранага. Прычыны гэтага могуць быць розныя, але часцей за ўсё так адбываецца тады, калі мае месца пераслед Царквы ў пэўным месцы і кардынальская намінацыя можа прынесці яшчэ больш праблем. Такі кардынал да моманту яго абвяшчэння не мае ніякіх кардынальскіх правоў, абавязкаў і прывілеяў, ён можа пачаць імі карыстацца толькі ад моманту абвяшчэння, але дата надання кардынальскай годнасці лічыцца ад таго дня, калі [[Папа рымскі|Біскуп Рыма]] аб’явіў аб існаванні кардынала in pectore.
 
== Гл. таксама ==