Букмал: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены, арфаграфія
др арфаграфія
Радок 2:
'''Бу́кмал''' ({{lang-no|bokmål}} — «кніжная мова») — адзін з двух (побач з [[Нованарвежская мова|нюнарскам]]) стандартаў (форм) [[нарвежская мова|нарвежскай мовы]]. Сфарміраваўся на аснове [[дацкая мова|дацкай мовы]] пасля чатырох стагоддзяў панавання [[Данія|Даніі]] над [[Нарвегія|Нарвегіяй]] ([[дацка-нарвежская унія]]).
 
Многія значныя нарвежскія пісьменнікі XIX стагоддзя, найперш [[Генрык ІбсэнІбсен]] і [[Б'ёрнст'ернэёрнсцернэ Б'ёрнсан]], пісалі стыхійна нарвегізаванай дацкай мовай, першапачаткова называнай «дацка-нарвежскай». Назва «букмал» прынята з [[1929]] года замест ужыванай раней «дзяржаўнай мовы» ({{lang-no|riksmål}}). Іншая афіцыйная пісьмовая мова Нарвегіі — [[нованарвежская мова|нюнарск]].
 
Букмал ужываецца прыкладна 90 % насельніцтва Нарвегіі, іменна яго найчасцей вывучаюць замежныя студэнты, на ім выходзяць усе цэнтральныя [[СМІ]]. Нормы букмала набліжаныя да ўсходненарвежскіх дыялектаў, асабліва да варыянтаў, на якіх гавораць вакол [[Осла]], хоць аснова яго застаецца дацкай. Дацкія тэксты ў пісьмовым выглядзе зразумелыя носьбітам букмала, фанетычныя ж адрозненні дастаткова моцныя, таму з разуменнем вуснай дацкай мовы нарвежцы маюць складанасці. У букмале большая колькасць запазычанняў, чым у нюнарску. У XX стагоддзі прадпрымалася некалькі моўных і арфаграфічных рэформ дзеля «дэмакратызацыі» «кніжнай мовы», аднак некаторыя не прыжыліся і былі адмененыя. Адзінага [[арфаэпія|арфаэпічнага]] стандарта кніжная нарвежская не мае.