Ручніца: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{вызнч|1=Ручн{{*|і}}ца}}: ранняя еўрапейская ручная гладкаствольная [[а...
 
+
Радок 6:
 
З'яўленне «ручных бамбард» у 2-й пал. 14 ст. запісанае, напрыклад, у гарадской хроніцы Перуджыі, дзе гарадскія ўлады замовілі «50 бамбардаў даўжынёй з далонь (г.зн., 22 – 24 см), якія прабіваюць усякі даспех». У хроніках раннія выпадкі баявога выкарыстання такой зброі зафіксаваныя, напрыклад, Жанам Фруасадам у паведамленні пра [[бітва пад Комін, 1382|бітву пад Комін]] ([[1382]]). Вядомая фрэска 1343 году ў манастыры Паола-дзі-Неры ў Лечэта каля Сіены, дзе абложнікі абстрэльваюць горад з прымітыўных ручніц.
 
З цягам часу ручніцы сталіся важкім баявым фактарам, напрыклад, гусіцкіх войнаў і Стогадовай вайны; паведамляецца, што ў 1450 годзе французскія кулеўрынеры былі рэальнай пагрозай для англійскіх лучнікаў. У 1430 годзе Піероні Белі апісваў дзеянне куляў, якія «валяць двух і нават трох людзей, не абароненых даспехам». З'явіліся і майстры стральбы, такія, як нейкі мэтр Жан з Латарынгіі, які падстрэліў шмат англійцаў у час аблогі Руана ([[1428]])<ref>Функен, С.72.</ref>.
 
Сярод ранейшых ацалелых узораў — бронзавы ствол даўжынёй 281 мм з руінаў замку Таненберг (разбуранага ў 1399)<ref name=kabielski/>, гакаўніца з Ведэльспанг (1400), якая, магчыма, паходзіла з Даніі ці Германіі і захоўвалася ў Тойхусмузеет (Капенгаген).