Мохападобныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
стр-ра
Радок 26:
'''Мохападобныя''' (''Bryophyta'') — аддзел (нададдзел) вышэйшых споравых раслін.
 
Адрозніваюць каля 27 тыс. відаў. Падзяляюцца на класы (аддзелы): [[антацэротавыя імхі]], [[пячоначныя імхі]], [[лістасцябловыя імхі]]. Гэта сляпая галіна развіцця вышэйшых раслін. Вывучае мохападобныя [[брыялогія]].
 
== Апісанне ==
Невялікія (ад 1 мм да некалькіх сантыметраў) пераважна шматгадовыя расліны. Вегетатыўнае цела (падзеленае на сцябло і лісце або ў выглядзе слаявіны) прымацоўваецца да субстрату рызоідамі.
 
== Пашырэнне ==
Мохападобныя — старажытная група вышэйшых раслін. Споры іх вядомы пераважна з адкладанняў сілуру і дэвону (440—405 млн гадоў назад). Рэшткі імхоў вядомы з карбону (350 млн гадоў назад). У палеазоі акрэсліліся асноўныя групы мохападобных.
 
Пашыраны ўсюды. Растуць на прыродных ([[глеба]], камяні, кара дрэў і кустоў, лісце і сцёблы раслін, слаявіна лішайнікаў, пладовыя целы грыбоў) і антрапагенных (розныя збудаванні з каменю, [[цэмент]]у, дрэва, саломы, на палях і агародах) субстратах. На Беларусі каля 430 відаў.
 
== Асаблівасці біялогіі ==
Унутраная будова адносна простая. Часткова адасоблена асіміляцыйная, водаправодная і механічная тканкі. Палавое (гаметафіт) і бясполае (спарафіт) пакаленні існуюць сумесна на адной расліне.
 
Радок 40 ⟶ 43:
Органы палавога размнажэння — антэрыдыі і архегоніі. Утвораныя ў антэрыдыях двухжгуцікавыя сперматазоіды перамяшчаюцца да яйцаклеткі толькі ў кропельна-вадкім асяроддзі. З зіготы фарміруецца шматклетачны дыплоідны спарафіт у выглядзе спецыяльнага органа спаранашэння — спарагона, нагадваючага каробачку на ножцы са ступнёй, урослай у тканку гаметафіта. У каробачцы спарагона са спарагеннай тканкі ўтвараюцца гаплоідныя споры. На паверхні глебы са споры пры яе прарастанні ўтвараецца пласціністы талом, ці разгалінаваная мнагаклетачная ніць з пупышкамі. Прадростак развіваецца ў дарослую расліну мху пласціністай ці лістасцябловай будовы.
 
== Значэнне ў прыродзе ==
Мохападобныя ўваходзяць у склад першасных раслінных згуртаванняў, уплываюць на мікраклімат, рэгулююць водны рэжым, ахоўваюць глебу ад эрозіі з'яўляюцца торфа- і глебаўтваральнікамі, садзейнічаюць забалочванню сельскагаспадарчых угоддзяў, пагаршаюць якасць лугоў.
 
Гэта сляпая галіна развіцця вышэйшых раслін. Вывучае мохападобныя [[брыялогія]].
 
== Літаратура ==