Розніца паміж версіямі "Палушнік азёрны"

4 байты дададзена ,  5 гадоў таму
 
Размнажэнне спорамі, адзначана апаспорыя. На ўнутранай пашыранай частцы спарафіла ў глыбокай ямцы знаходзяцца прыкрытыя язычком (лігулай) мега- і мікраспарангіі на
кароткіх ножках ад 3  мм да 3  см. У мегаспарангіях развіваюцца ад 50 да 2000 мегаспор, а ў мікраспарангіях — ад некалькіх тысяч да соцен тысяч мікраспор. Спарангіі паспяваюць, ападаюць, часта ўсплываюць на паверхню вады, згніваюць і выслабаняюць споры. Апошнія прарастаюць у гаметафіты. Жаночы гаметафіт падобны на гаметафіт селагінелы, а мужчынскі
складаецца з адной праталіяльнай клеткі і аднаго антэрыдыя, які мае сценку з 4 клетак і 2 сперматагенныя клеткі. Кожная сперматагенная клетка ўтварае па аднаму мнагажгуцікаваму
сперматазоіду. Пасля апладнення з зіготы развіваецца зародак спарафіта, а затым — дарослая расліна. Спараносіць у жніўні-верасні. Жаночы спарафіт жыве за кошт пажыўных рэчываў мегаспоры.
 
Вельмі патрабавальны да чысціні вады.