Івар Андрэас Осэн: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены, арфаграфія
др арфаграфія
Радок 6:
|апісанне выявы =
|шырыня выявы =
|апісанне = Нарвежскі вучоны, паэт, стваральнік [[НюнарскНюнорск|нюнарсканюнорска]]
|імя падчаспры нарадэннянарадэнні =
|дзейнасць =
| дата нараджэння = 5.08.1813
Радок 24:
|вікісклад =
}}
'''І́вар Андрэ́ас О́сэн''' ([[Нарвежская мова|нарв.]] ''Ivar Andreas Aasen'', зрэдку сустракаецца састарэлая перадача '''Аасэн'''; 5 жніўня 1813, [[Горад Эрста|Эрста]], [[Данія-Нарвегія|Дацка-нарвежская дзяржава]]- — 23 верасня 1896, [[Горад Осла|Крысціянія]], [[Шведска-нарвежская унія|Аб'яднаныя каралеўства Швецыя і Нарвегія]])- — нарвежскі філолаг, лексікограф, паэт. У першую чаргу вядомы як стваральнік адной з форм літаратурнай [[Нарвежская мова|нарвежскай мовы]] — [[НюнарскНюнорск|нюнарсканюнорска]], ці нюнашсканюношка. Вядомы, таксама, як паэт, з'яўляецца аўтарам вядомага верша «Нарвежац».
 
== Біяграфія ==
Радок 37:
Прайшоўшы шлях ад сялянскага сына да атрымальніка дзяржаўнай стыпендыі, Осэн адмовіўся ад прапанаванай яму прафесарскай пасады і працягнуў свае падарожжы, нягледзячы на ўсе цяжкасці, і аказанае яму супраціленне. Пры гэтым, у яго жыцці не адбывалася сапраўды значных знешніх падзей.
Аб асабістым жыцці Осэна вядома няшмат, перш за ўсё, з-за невялікай колькасці крыніц. У яго было няшмат сяброў, звычайна ён сядзеў дома і працаваў. Осэн атрымліваў нядрэнны даход, але выдаткоўваў няшмат і ўсё жыццё правёў вельмі сціпла. З 1830 года Осэн вёў дзённік, але ён складаецца галоўным чынам з нататак аб пагодзе, аб яго хваробах, запісаў аб сустрэчах і прачытаных кнігах, і таксама кароткіх пераказаў бачаных ім спектакляў.
Івар Осэн не пакінуў і значнай эпісталярнай спадчыны: большасць з яго лістоў былі адказамі на чужыя пытанні. Свайму сябру Морыцу Орфлуту ён пісаў адзін ліст у год, брату Йуну — раз у тры гады. Ён таксама амаль не перапісваўся з дзеячамі набіраўшага моц руха за распаўсюджванне створанага ім [[нюнарскнюнорск|лансмола]] — [[Хенрык Крун]] атрымаў ад яго толькі адзін ліст, [[Георг Грыг]] — толькі некалькі, а [[Ян Прал]] — ніводнага.
У дзённіку і лістах Осэн толькі зрэдку пераходзіць на «сваю» мову, лансмол, але звычайна пісаў на больш звыклай [[дацкая мова|дацкай]]. Дзённікі і лісты Осэна былі выдадзены ў 1957—1960 гадах.
Акрамя лінгвістычных прац Осэн выдаў яшчэ некалькі кніг, у прыватнасці, «Малую хрэстаматыю старажытнанарвежскай мовы» ''(En iden Laesbog i Gammel Norsk, 1854)'', [[аперэта|аперэту]] «Спадкаемец» (''Ervingen'', 1855), «Нарвежскія прыказкі» (''Norske Ordspog'', 1856, другое выданне 1881) і зборнік вершаў «Symra» (1863, другое выданне 1875). Самым працяглым са звязных тэкстаў Осэна на лансмоле была кніга (96 старонак) «Агляд новага дома: кароткі агляд твора і чалавека для юнацтва» (''Heimsyn: ei snogg Umsjaaing yver Skapningen og Menneskja: tilmaatad fyre Ungdomen'', 1875). Гэтая кніга ніколі не мела вялікай папулярнасці, у той жа час як некалькі песень са "«Спадкаемца"» і «Symra» былі вельмі папулярнымі.
Івар Осэн вельмі крытычна адносіўся да сваіх твораў: большасць з іх існуюць у двух версіях — першапачатковай і лепш прапрацаванй канчатковай. Акрамя таго, Осэн шмат пісаў «у стол» — як вершы, так і публіцыстычныя і навуковыя артыкулы. Шмат чаго з яго спадчыны было выдана пасмяротна, нешта нават зараз толькі рыхтуецца да выдання.
Традыцыйныя ўяўленні аб Осэне шмат у чым афарбаваны інфармацыяй, якую магчыма вынуць з найбольш легкадасягальных крыніц, якія адносяцца да апошніх гадоў яго жыцця. У якасці характэрнага прыклада можна назваць біяграфію Андэрса Ховдэна "«Івар Осэн ў паўсядзённым жыцці"» (''Ivar Aasen i Kvardagslaget''). Хоўдэн, які ведаў Осэна ўжо старым, малюе яго як хворага адзінокага чалавека, які ходзіць па дому ў дзіравых шкарпэтках. Сучасны біёграф Осэна Стывен Уолтан, думае, што гэтая карціна недакладная і лічыць, што ў маладзейшыя гады Осэн лепш даглядаў сабе і веў больш актыўнае сацыяльнае жыццё, але тыя, хто ведаў Осэна ў 1840-я і 1850-я гады, не пакінулі аб ім успамінаў. Існуе ўсяго некалькі фотаздымкаў Осэна. Выявы часоў яго маладосці не захаваліся: адна карціна была створана, калі яму было 50 гадоў, а астатнія — тады, калі ён быў вельмі старым чалавекам.
 
== Стварэнне лансмола ==
Радок 56:
Для Осэна найбольшую каштоўнасць і аўтэнтычнасць мелі архаічныя моўныя формы, але асобныя публіцысты з-за гэтага лічылі, што лансмол «адстае» ў сваім развіцці, і што на ім нельга выказаць сучасныя думкі.
У 1855 годзе Осэн пераклаў для газеты «Друг народа» (''Folkevennen'') ісландскую «[[Сага аб Фрыц'ёфе|Сагу аб Фрыц'ёфе]]». Гэты тэкст прадстаўляе сабой найбольш яркі прыклад архаізіруючых тэндэнцый у мове Осэна. Пазней ён некалькі мадэрнізаваў норму, але яго ўжо ніколі не прасілі напісаць тэкст на лансмоле для выдання такім вялікім тыражом.
Адна з тэм, да якіх Осэн пастаянна звяртаўся, — «паўнагучнасць» нарвежскіх дялектаў, дзе ў ненаціскных пазіцыях выкарыстоўваюцца нерэдукаваныя галосныя ў параўнанні з дацкім «вечным ''е''» (у дацкай мове ўсе галосныя ў ненаціскных суфіксах рэдукаваліся да [[шва]], якое падчас напісання перадаецца як ''е''). Формы, якія выкарыстоўваў Осэн, называюцца «і-формамі», бо ў вызначанай форме моцных (якія канчаюцца на зычны) назоўнікаў жаночага рода адзінага ліка і нявызначаных формах множнага ліка сярэдняга рода выкарыстоўваўся галосны ''i'' (''sol-i'' сонца + 'вызначаны артыкль', ''tre-i'' 'дрэвы'). У сучасным нюнашкунюношку звычайна ўжываюцца «а-формы» (''sola, trea''), але формы з ''i'' і зараз уключаюцца ў арфаграфічныя слоўнікі, і былі звычайнымі яшчэ ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Осэн таксама вызначаў розніцу паміж моцнымі (''ei sol'' — нявызначаны артыкль + сонца ''soli'' — сонца + вызначаны артыкль ''soli'' — сонца + вызначаны артыкль, ''solerne'' — сонца (вызначаная форма)) і слабымі формамі (''ei gjenta'' — дзяўчынка, ''gjenta'' — дзяўчынка (вызначаная форма) ''gjentor'' — дзяўчынкі, ''gjentorne'' — дзяўчынкі (вызначаная форма)) у жаночым родзе (сустракаюцца зрэдку таксама ''solerna, gjentorna'').
Формы назоўнага і вінавальнага склонаў супадалі амаль ва ўсіх дыялектах, але ў некаторых захаваўся датыў, і поўная форма датыва множнага ліка на ''-om'' (''uppi dalom'' у далінах) увайшла ў норму і атрымала значнае распаўсюджванне, асабліва ў вершах.
З іншага боку, амаль ніхто не падзяляў думкі Осэна ў адрозніванні жаночага роду ў слабай форме прыметніка (''den kaut'''e''' guten'' — горды юнак, але ''den kaut'''a''' gjenta'' — гордая дзяўчына).
У спражэнні дзеясловаў Осэн паслядоўна адрозніваў адзіночны і множны лік дзеясловаў, хаця якраз пры яго жыцці гэтае адрозненне выходзіла з ужытку ў дацкай мове.
Івар Осэн пабудаваў своеасаблівую іерархію дыялектаў па іх блізкасці да старажытнаскандынаўскага стана. У прадмове да «Узораў вясковай мовы» ён растлумачвае, што лепшымі з'яўляюцца дыялекты рэгіёнаў [[Рэгіён Хардангер|Хардангер]], [[Рэгіён Согн|Согн]] і [[Камуна Восс|Восс]], тады як «дыялекты паўночных гор адносяцца да найгоршых і больш пашкоджаных». Осэн таксама не атрымаў вялікай карысці і ад падарожжаў ў [[Паўночная Нарвегія|Паўночную Нарвегію]], бо марфалогія там «вельмі бедная і простая». Не цікавілі яго і гаворкі [[Хедмарк]]а, дзе адбылася манафтагізацыя старажытных дыфтонгаў.
Сёння нюнарскнюнорск найбольш распаўсюджаны якраз у тых рэгіёнах, дзе ўжываюцца «адобраныя» Осэнам дыялекты. У часы Осэна лічылася, што ў [[Эпоха вікінгаў|эпоху вікінгаў]] у Нарвегіі была распаўсюджана адзіная нацыянальная мова, але цяпер лінгвісты (М. Хэгстад, Д. А. Сэйп) вызначылі, што нават тады існавалі дыялектныя адрозненні і многія рысы, якія Осэн адносіў да дацкага ўплыва і «забруджвання», з'яўляюцца ўласна нарвежскімі.
 
=== Развіццё мовы ===
Радок 79:
[[Б'ёрнсцернэ Б'ёрнсан]], які ў маладосці таксама спрабаваў пісаць вершы на лансмоле, таксама стаў прыхільнікам варыянта Кнудсэна, бо для яго лансмол атрымаўся вельмі складаным. У выніку Б'ёрнсан расчараваўся ў самім праекце Осэна і пачаў падтрымліваць [[Нарвежскі саюз рыксмола]].
Для іншых дзеячаў моўнага руха, такіх як П. А. Мунк і Я. Прал, мова Осэна была, наадварот, недастаткова архаічнай: Осэн не жадаў уводзіць у норму старажытныя формы, не захаваныя ні ў адным з дыялектаў. Так, калі Осэн пісаў форму асабовага займенніка множнага ліка трэцяй асобы ('яны') як ''dei'', то Мунк выбраў форму ''deir'' (пар. [[ісландская мова|ісл.]]''þeir'').
Пазнейшыя аўтары, якія пісалі на лансмоле, такія як [[Олаўс Ф'ёртофт|О. Ф'ёртофт]] і [[Арнэ Гарборг]], таксама абыходзіліся з мовай Осэна вельмі вольна, што выклікала яго незадавальненне. Адным з апшоніх твораў Осэна стала і да сённяшняга дня не выдадзеная кніга «Моўны падман», у якой ён крытыкуе пісаўшых на лансмоле аўтараў за выкарыстанне «дацкіх» форм, такіх як ''upp-yver'' "«уверх па чым-небудзь"» замест ''upp-etter'' Осэну таксама не падабаліся многія з уведзеных Гарбаргам наватвораў, такіх як ''norksdom'' "«нарвежскасць"». Ён крытыкаваў выкарыстанне вясковых і размоўных гарадскіх форм.
Івар Осэн сам ніколі не займаўся арганізацыяй і агітацыяй, і «моўны рух» развіваўся без яго. Арганізацыяй яго заняўся Арнэ Гарборг толькі ў 1870-ыя гады. Сам Осэн не жадаў «барацьбы» двух варыянтаў і рэдка рэагаваў на крытыку, а пасля 1860 года зусім спыніў публіцыстычную дзейнасць.
У больш позні час літаратурная мова, заснаваная на дыялектах, з'яўляецца больш лёгкай для засваення дзяцьмі ў школе. Не зусім зразумела, наколькі гэта было важным для Осэна: сам ён паходзіў з сялянскага асяроддзя, дзе пры гэтым уменне чытаць і пісаць па-дацку было шырока распаўсюджана. Сам Осэн таксама вывучыў [[нямецкая мова|нямецкую]] і [[англійская мова|англійскую мовы]].