Розніца паміж версіямі "Грамадства"

11 байтаў выдалена ,  5 гадоў таму
clean up using AWB
др (параметры шаблона Бібліяінфармацыя перенесены на Викиданные)
(clean up using AWB)
 
'''Грамадства''' — сацыяльнае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой галоўную ўмову жыццядзейнасці людзей, увасобленую ў канкрэтна-гістарычных формах і тыпах. Грамадства — шматзначнае паняцце, якое ў агульнапрынятым сэнсе азначае групу [[Чалавек|людзей]], што характарызуецца агульнымі інтарэсамі і можа мець адрозненні ў [[культура|культуры]] і адмысловыя ўстановы. Грамадства таксама можна азначыць як арганізаваную групу людзей, звязаных разам у рэлігійных, дабрачынных, культурных, навуковых, палітычных, эканамічных і іншых мэтах.
 
Вылучаюць шэраг абавязковых прыкмет сучаснага грамадства: наяўнасць пэўнай сукупнасці надзеленых воляй і свядомасцю індывідаў; існаванне агульных інтарэсаў; узаемадзеянне і супрацоўніцтва ў імя агульных мэтаў; стварэнне дзяржавы і рэгуляванне праз яе розных інтарэсаў; магчымасць развіцця і ўдасканалення грамадскіх інстытутаў шляхам іх рэфармавання і інш. Пры гэтым першаснай адзінкай грамадства лічыцца абстракгны індывід, а само грамадства асацыіруецца з сукупнасцю індывідаў. Аднак гэтыя прыкметы не лічацца вычарпальнымі і не прымаюцца ў якасці сукупнага крытэрыю для вызначэння чалавечага грамадства.
 
У гісторыі філасофіі, сацыялагічнай і прававой думкі ўсталявалася разуменне грамадства як сукупнасці людзей, аб'яднаных у адзінае цэлае па аб'ектыўных або суб'ектыўных прычынах. [[Геракліт]] лічыў грамадства адным з выяўленняў усеагульнага розуму (логасу), [[Дэмакрыт]] — штучным прадуктам працяглата натуральна неабходнага развіцця. [[Сакрат]] і [[Платон]] імкнуліся адшукаць аснову грамадства ў думцы пра яго, яго ідэі. [[Арыстоцель]] выводзіў паняцце грамадства з неабходнасці зносін свабрдных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадства як злучэння многіх людзей, аб'яднаных агульнасцю патрэб, інтарэсаў, згоднасцю ў пытаннях права ([[Цыцэрон]]). МысліцеліМысляры [[Н. Макіявелі]], [[Т. Гобс]] бачылі ў грамадстве сродак сацыяльнага кантролю над сутнасцю індывіда і яго ўтаймавання. У перыяд буржуазных рэвалюцый у Заходняй Еўропе моцныя пазіцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі грамадства ([[Г. Гроцый]], [[Д. Дзідро]]). У процівагу грамадскаму дагавору [[Г. Гегель]] прапанаваў у якасці фактара, што фарміруе грамадства, шматбаковую ўзаемную залежнасць індывідаў у сумесным, найперш эканамічным, жыцці. У другой палове ХІХXIX ст. ўзнікла матэрыялістычная тэорыя грамадства ([[К. Маркс]], [[Ф. Энгельс]], [[У. Ленін]], [[Г. Пляханаў]]). Яна аспрэчвае тое, што ключавое значэнне для грамадства мае індывід. Паняцце грамадства ў матэрыялістычным разуменні ўключае ўсю сукупнасць грамадскіх з'яў і інстытутаў, абумоўленых неабходнасцю ўзаемадзеяння людзей, іх разнастайнымі сувязямі і адносінамі. Грамадства на пэўнай ступені развіцця — гэта грамадска-эканамічная фармацыя, якая мае ўнутраную структуру і зменьваецца па аб'ектыўных законах.
 
У апошняй трэці ХХXX ст. атрымалі прызнанне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам устанаўлення разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэнняў у грамадстве лічыцца навукова-тэхнічны прагрэс і выкліканыя ім сацыяльна-эканамічныя вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі [[індустрыяльнае грамадства|індустрыяльнага грамадства]], дзе асноўнай крыніцай складанага комплексу грамадскіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае індустрыялізацыя, прагрэс навукі і тэхналогій, у прыватнасці, стварэнне сусветнай сістэмы камунікацыі і ўзнікненне глабальнага грамадства. Пашыранымі сацыяльна-эканамічнымі версіямі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца [[тэорыя дабрабыту]] і канцэпцыя аб «дзяржаве працвітання». Лагічным працягам тэорыі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца тэорыі [[постіндустрыяяьнае грамадства|постіндустрыяяьнага грамадства]] і [[інфармацыйнае грамадства|інфармацыйнага грамадства]]. Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадстваў.
 
Грамадства — асноватворная катэгорыя [[філасофія|філасофіі]] і [[сацыялогія|сацыялогіі]]. Філасофска-тэарэтычны аналіз грамадства магчымы толькі на базе даследвання яго ідэальнай мадэлі. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва адбываўся пастаянны пошук гэтай мадэлі і спробы яе апісаць.
 
{{Чалавек разумны}}
 
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Грамадства| ]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]
 
{{Бібліяінфармацыя}}
164 478

правак