Піфей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Піфей каля [[325 да н.э.|325 года да н.э.]] здзейсніў падарожжа ўздоўж берагоў [[Паўночная Еўропа|Паўночнай Еўропы]]. Кніга Піфея «Пра акіян» з апісаннем яго падарожжа да нашых дзён не дайшла, аднак на яе спасылаюцца [[Страбон]], [[Пліній Старэйшы]], [[Палібій]] і іншыя антычныя аўтары, часта каб аспрэчыць яго звесткі. Антычныя гісторыкі звалі яго лгуном і фантазёрам.
 
Лічыцца, што ён адкрыў паўвостраў [[Брэтань]], астравы [[Востраў Ірландыя|Ірландыя]] і [[Востраў Брытанія|Брытанія]], які ён апісаў як трохвугольны і палічыў памеры яго бакоў (перабольшыўшы іх, але прапорцыі былі дакладныя), абагнуў Брытанію, адкрыў [[Ірландскае мора | Ірландскае]] і [[Паўночнае мора | Паўночнае]] моры, даследаваў востраў [[востраў Зеландыя | Зеландыю]] і часткова [[Скандынавія | Скандынаўскі паўвостраў]]. Зваротны шлях Піфей здзейсніў або морам, або па сушы (рэкамі [[Рэйн]] і [[Рона]]). Не толькі гэта застаецца нявысветленым з яго падарожжа па Паўночнай Еўропе: навукоўцы да гэтага часу спрачаюцца наконт апісанай Піфеем ледзянога вострава ''[[востраў Туле|Туле]]'', размешчанага за палярным кругам (паводле апісання Піфея, палярны дзень там доўжыцца цэлы месяц), высоўваючы розныя версіі, што гэта была за краіна, — ад [[Грэнландыя | Грэнландыі]], [[Ісландыя | Ісландыі]] да [[Фарэрскія астравы | Фарэрскіх астравоў]]; таксама незразумела, ці дасягнуў Піфей ўзбярэжжаузбярэжжа [[Балтыйскае мора | Балтыйскага мора]], але, верагодна, дасягнуў вострава [[Гельгаланд]], які славіўся сваім [[бурштын]]ам.
 
Піфей быў першым грэкам, які апісаў [[палярны дзень]], [[палярнае ззянне]] і вечныя льды. Піфей таксама першым усталяваў сувязь паміж нябесным рухам [[Месяц, спадарожнік| Месяца]] і з'явай марскіх [[прыліў|прыліваў]] і адліваў (на поўначы мора «дыхае» кожныя 6 гадзін, падпарадкоўваючыся [[Фазы Месяца | фазам Месяца ]]), бо прылівы і адлівы не назіраюцца так відавочна ў [[Міжземнае мора | Міжземным моры]].
 
Да таго ж Піфей дакладна апісаў і даў назвы [[Германцы|германскім плямёнам]], [[кельты|кельтам]] і, як мяркуюць навукоўцы, [[саамы | саамы]] (у Піфея названы ''finoi''). Менавіта дзякуючы Піфею ''Брытанія'' з тых часоў стала агульна ўжывальнай назвай вострава.
 
У вобласці матэматычных даследаванняў Піфей вылічыў нахіл плоскасці [[экліптыка|экліптыкі]] ад плоскасці нябеснага экватара.