Лазаравічы: Розніца паміж версіямі

сербская дынастыя
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Каралеўскі дом |колер фону = |прозвішча = Лазаравічы |на роднай мове = {{lang-s...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:52, 18 мая 2015

Лазаравічы — два пакаленні кіраўнікоў Сербскай дэспатыі і Мараўскай Сербіі на мяжы XIV і XV стагоддзяў: святы Лазар і яго дзеці.

Лазаравічы
сербск.: Лазаревићи
Краіна Сербія
Тытулы князь, дэспат
Заснавальнік Лазар Хрэбелянавіч
Апошні кіраўнік Стэфан Лазаравіч
Год заснавання 1371
Спыненне роду 1427
Нацыянальнасць сербы
Фрэска з выявай Лазара і Міліцы

Лазар Хрэбелянавіч (1329-89) атрымаў права на прастол шляхам шлюбу з Міліцай, апошняй з царскага роду Няманічаў. З 1371 года Лазар — апошні незалежны кіраўнік сярэдневяковай Сербіі. Ён паклаў галаву ў фатальнай для сербскай дзяржаўнасці бітве на Косавым полі і быў прылічаны праваслаўным духавенствам да ліку святых.

Крыніцы згадваюць восем ці дзевяць дзяцей Лазара і Міліцы. Старэйшы сын, Стэфан Лазаравіч, кіраваў у Сербіі да ўласнай смерці ў 1427 годзе. Дзяцей ад шлюбу з дачкой лесбаскага кіраўніка Якопа Гатылузіа не меў.

Пасля смерці Стэфана ўладу ў Сербіі атрымалі ў спадчыну нашчадкі яго старэйшай сястры Мары і Вука Бранкавіча — гл. Бранкавічы.

Спасылкі