Андрэй Макаёнак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
 
== Творчасць ==
Друкаваўся з 1946. Пісаў гумарэскі, фельетоны, нарысы. Першая п'еса — аднаактовая драма «Добра, калі добра канчаецца» (1946). Аднаактоўкі «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка» і «Крымінальная справа» (1951), «Першае пытанне» (1952) вызначаліся актуальнасцю праблематыкі. ШматакговыяШматактовыя драмы «Ворагі», «Узыходы шчасця» (абедзве 1947), «Выйгрыш» (1948) пры жыцці аўтара не друкаваліся і не ставіліся. У 1952 на сцэне [[Беларускі тэатр імя Я. Купалы|Беларускага тэатра імя Я. Купалы]] пастаўлена яго палітычная драма «На досвітку» пра пасляваенную Францыю. У сатырычнай камедыі «[[Выбачайце, калі ласка!]]» (паст. 1954) бескампрамісна крытыкуюцца заганныя метады кіраўніцтва савецкай гаспадаркай, паказуха, фармалізм, казённае адміністраванне. Камедыі «[[Каб людзі не журыліся]]» (паст. 1959) і «[[Лявоніха на арбіце]]» (паст. 1961) прысвечаны жыццю пасляваеннай вёскі.
 
Сацыяльна-палітычнай накіраванасцю вызначаюцца наватарскія п'есы «Зацюканы апостал» (паст. 1971) і «Трыбунал» (паст. 1970), якія засведчылі значную эвалюцыю ў выяўленчай манеры аўтара. Сатырычная камедыя-памфлет «Зацюканы апостал», насычаная прыёмамі сцэнічнай умоўнасці, часам з падкрэсленым ігнараваннем праўдападобнасці, вызначаецца своеасаблівасцю мастацкай тыпізацыі, гранічнай абагульненасцю персанажаў, не трацячы пры гэтым мастацкай канкрэтнасці. У трагікамедыі «Трыбунал», блізкай да традыцый народнай драмы, Андрэй Макаёнак спалучыў нізкае з узвышаным, фарсавае з трагедыйным. Упершыню ў беларускай драматургіі высокая героіка ўвасоблена ў камедыйным жанры. У пошуках новых жанравых і структурна-кампазіцыйных форм А. Макаёнак прыйшоў да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (паст. 1973), да складанай у жанравых адносінах камедыі «Кашмар» (паст. пад назвай «Святая прастата» ў 1976), якая падкупляе клопатам пра ўсталяванне разумных сацыяльна-палітычных узаемаадносін, гуманістычным пафасам.