Сан-Стэфанскі мір: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 10:
У адбыўшайся руска-турэцкай вайне Расія заваявала амаль усю еўрапейскую частку Асманскай імперыі і толькі [[Канстанцінопаль]] не быў узяты з-за ўмяшання заходніх дзяржаў. [[Вялікабрытанія]] і [[Францыя]] бачылі ў значным узрастанні расійскай магутнасці шкоду сваім інтарэсам і даслалі міжземнаморскія флаты да праліваў, каб прадэманстраваць прысутнасць. З аглядкай на гэта, Расія ў Сан-Стэфанскім дагаворы з Турцыяй паспрабавала зафіксаваць дасягнутыя поспехі, а Турцыя была вымушана прыняць максімальныя расійскія патрабаванні.
 
16 сакавіка 1878 года ў Сан-Стэфана адбыўся абмен ратыфікацыйнымі граматамі і дагавор увайшоў у сілу. З раасійскага боку дагавор падпісалі былы рускі пасол у Канстанцінопалі граф [[Мікалай Паўлавіч Ігнацьеў|Мікалай Ігнацьеў]] і начальнік канцылярыі галоўнакамандуючага рускай арміі на Балканах і будучы пасол [[Аляксандр Іванавіч Нялідаў|А. І. Нялідаў]]. З турэцкага - міністр замежных спраў [[Мегмет Савфет Саўфет-паша|Савфет Саўфет-паша]] і пасол у Германіі [[Саадулах -паша]].
 
Сан-Стэфанскі дагавор прызнаваў незалежнасць [[Сербія|Сербіі]], [[Чарнагорыя|Чарнагорыі]] і [[Румынія|Румыніі]], а іх тэрыторыя павялічвалася. Боснія і Герцагавіна павінны былі ўтварыць аўтаномную вобласць. Стваралася новае аўтаномнае княства на Балканах - [[Балгарыя]], якое ўключала этнічныя балгарскія тэрыторыі ў [[Мезія|Мезіі]], [[Фракія|Фракіі]] і [[Македонія, вобласць|Македоніі]]. Балгарыя распрасціралася ад [[Дунай|Дуная]] да [[Эгейскае мора|Эгейскага мора]], ад [[Чорнае мора|Чорнага мора]] да [[Ахрыдскае возера|Ахрыдскага возера]] і павінна была знаходзіцца два гады пад рускім кіраваннем, пасля чаго атрымлівала поўную аўтаномію, выплочваючы Турцыі намінальную даніну.