Вялікае Княства Літоўскае: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др апіска
Радок 157:
Першапачаткова Вялікае Княства Літоўскае аб'ядноўвала 3 зямлі: уласна Літва (плошча каля 64 тыс. км²), [[Жамойць|Жамойція]] (27 тыс. км²) і Новагародскай (з [[Гародня]]й, [[Ваўкавыск]]ам, [[Слонім]]ам, 23 тыс. км²). Гэтае першапачатковае ядро дзяржавы ахоплівала каля 114 тыс. кв. км, прычым 80 % займала балцкае, рэшту — усходнеславянскае (''«рускае»'') насельніцтва.
 
На працягу 2-й паловы XIII — 1-й паловы XIV стст. да яго далучыліся [[Полацкае княства|Полацкае]], [[Віцебскае княства|Віцебскае]], [[Таропецкае княства|Таропецкае]], [[Менскае княства|Менскае]], [[Свіслацкае княства|Свіслацкае]], [[Пінскае княства|Пінскае]] і інш. княствы агульнай плошчай каля 136 тыс. км², а таксама частка Валыні з Берасцейшчынай (56 тыс. км²). У адрозненне ад Новагародчыны, на якую пазней пашырылася назва «Літва», яны захвалі назву «Русь». Гэтая двухчасткавасць дзяржавы абумовіла тытулатуру ГедзмінаГедзіміна і яго спадкаемцаў як «гаспадароў Літвы і Русі». У сярэдзіне [[14 стагоддзе|XIV ст.]] каля 2/3 тэрыторыі дзяржавы займала «рускае» насельніцтва, каля 1/3 — балцкае.
 
У [[1345]] [[Альгерд]] і [[Кейстут]] падзялілі паміж сабой ВКЛ на Віленскую і Троцкую паловы (пад вярхоўнай уладай Альгерда). Альгерду, а потым яго нашчадкам падпарадкоўваліся Вільня з усходняй паловай сучаснай Літвы, на Беларусі — [[Віцебск]], [[Лагойск]], [[Менск]], [[Полацк]], [[Слуцк]], пазней — [[Кобрын]] і [[Мсціслаў]]. У Троцкую палову Кейстута і яго нашчадкаў увайшлі [[Жамойць]], [[Коўна]], [[Берасце]], [[Ваўкавыск]], [[Гародня]], [[Камянец]], [[Новагародак]], [[Слонім]]. Былое [[Свіслацкае княства]] з [[Бабруйск]]ай і Любашанскай валасцямі было падзелена паміж Віленскай і Троцкай паловамі.