Беластоцкае часовае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
clean up using AWB
афармленне
Радок 1:
'''Беластоцкае часовае генерал-губернатарства''' — часовае генерал-губернатарства ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], якое існавала ў [[1905]]—[[1907]] гг. у час [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]].
 
== Гісторыя ==
Неабходнасць стварэння часовага генерал-губернатарства была выклікана ростам грамадскай напружанасці ў час [[рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|рэвалюцыі 1905—1907 гадоў]] і верагоднасцю разбуральных выступленняў насельніцтва ў [[Горад Беласток|Беластоку]] і павеце. У тыя часы Беласток быў даволі вялікім цэнтрам для статуса павятовага горада — каля 80 тысяч жыхароў, палову з якіх складалі [[яўрэі]]. У горадзе мелася да 150 фабрык і заводаў, на якіх вырабляліся скуры, воўна і сукно, а рабочыя былі вельмі актыўнай праслойкай, зрабіўшай Беласток значным цэнтрам рэвалюцыйных і [[анархізм у Расіі|анархісцкіх]] арганізацый, у тым ліку [[Бунд]]а. Акрамя таго, рэвалюцыйныя арганізацыі і атрады яўрэйскай самаабароны мелі шмат зброі, якую выкарыстоўвалі як супраць чыноўнікаў і ўрадавых войскаў, так і ў барацьбе паміж сабой. У [[1905]] г. у сувязі з мітынгамі, беспарадкамі, тэрарыстычнымі актамі (у тым ліку, супраць мясцовай паліцыі і рэлігійных працэсій), сутычкамі паміж яўрэямі і [[чарнасоценцы|чарнасоценцамі]] было ўведзена ваеннае становішча і, адпаведна, створана часовае генерал-губернатарства.
 
Улада беластоцкага часовага генерал-губернатара («часовага генерал-губернатара Беластока і павета») распаўсюджвалася на Беласток і акругу. У Беласток былі сцягнуты з лагераў (якія знаходзіліся ў 2-3 кіламетрах ад горада) 61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі<ref>61-ы Уладзімірскі, 64-ы Казанскі і 63-ы Угліцкі палкі былі складовымі часткамі [[16-я пяхотная дывізія (Расія)|16-й пяхотнай дывізіі]] — пяхотнага злучэння ў складзе [[6-ы армейскі корпус (Расія)|6-га армейскага корпуса]] Расійскай імперыі. Штабам дывізіі быў Беласток.</ref>, а таксама Харкаўскія і Марыупальскія драгуны, эскадрон данскіх казакоў і рота з [[Асавец (крэпасць)|крэпасці Асавец]], прывезены кулямёты. На пасаду часовага генерал-губернатара быў прызначаны [[генерал-лейтэнант]] [[Іван Венядзіктавіч Багаеўскі]], начальнік [[16-я пяхотная дывізія (Расія)|16-й пяхотнай дывізіі]] ў Беластоку, якому, аднак, не ўдалося прадухіліць 1-3 чэрвеня 1906 г. маштабны [[Беластоцкі пагром|пагром яўрэяў у Беластоку]] — пасля забойства ў горадзе [[28 мая]] [[1906]] г. яўрэйскімі анархістамі беластоцкага паліцмейстара [[Павел Паўлавіч Дзергачоў|Паўла Паўлавіча Дзергачова]] (1866—1906). Беластоцкі пагром выклікаў напады атрадаў яўрэйскай самаабароны ў адказ. У Беласток [[2 чэрвеня]] [[1906]] г. прыехаў [[губернатары Мінскай губерні|гродзенскі губернатар]] (1906—1906) [[Уладзімір Канстанцінавіч Кістэр]] і склікаў лідараў яўрэйскай суполкі, каб паўплываць на ўсталяванне спакою, аднак рост напружанасці ў горадзе працягваўся.
 
На змену Багаеўскаму новым беластоцкім часовым генерал-губернатарам быў прызначаны генерал-лейтэнант [[Эдмунд Карлавіч фон Бадэр]] (1843—пасля 1907), начальнік беластоцкага [[гарнізон]]а — начальнік [[4-я кавалерыйская дывізія (Расія)|4-й кавалерыйскай дывізіі]] ў Беластоку. Генерал-губернатар фон Бадэр адыграў прыкметную ролю ў спыненні яўрэйскіх пагромаў і недапушчэнні пагромаў яўрэямі хрысціян, бо яўрэі адкрыта заяўлялі аб плануемай помсце за смерць людзей: патрулямі ўрадавых войск былі ацэплены дамы і вуліцы; рабілася пальба на правакацыі з боку натоўпа ці адзінак; пад абарону войск браліся як мірныя іудзеі, так і мірныя хрысціяне. Напады, кіданне бомб і сутычкі былі і ў павеце — вёсках Фаставе, Грыневічах, Старасельцах, Зялёным і інш. Шпіталі былі перапоўнены параненымі. Генерал-губернатар кантраляваў, каб медыцынскую дапамогу аказвалі як іудзейскім, так і хрысціянскім пацярпелым.
 
Беластоцкае часовае генерал-губернатарства было скасавана ў [[1907]] г. у сувязі са стабілізацыяй сітуацыі ў [[Горад Беласток|Беластоку]] і акрузе.
 
== Спіс беластоцкіх часовых генерал-губернатараў ==