Розніца паміж версіямі «Дынастыя Ягелонаў»

5 679 байтаў дададзена ,  13 гадоў таму
++
др (робат Дадаем: eu:Jogalia dinastia)
(++)
[[Выява:COA of Jogailaičiai dynasty Lithuania.png|thumb|Герб Ягелонаў]]
{{вызн|1=Ягелоны}} ({{lang-pl|Jagiellonowie}}) — валадарская дынастыя [[Вялікае княства Літоўскае|Вялікага княства Літоўскага]] ([[1377]]–[[1381]], [[1382]]–[[1387]], [[1440]]–[[1572]]), [[Польшча|Польшчы]] ([[1386]]–[[1572]]), [[Венгрыя|Венгрыі]] ([[1440]]–[[1444]], [[1490]]–[[1526]]) і [[Чэхія|Чэхіі]] ([[1471]]–[[1526]]). Галіна роду [[Род Гедзімінавічаў|Гедзімінавічаў]].
{{вызн|1=Ягелоны}} — валадарская дынастыя Польшчы, [[ВКЛ]], Венгрыі і Чэхіі, заснаваная сынамі [[Ягайла|Ягайлы]] ад шлюбу з княжной [[Соф'я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]] [[Уладзіслаў Варненчык|Уладзіславам Варненчыкам]] і [[Казімір Ягелончык|Казімірам Ягелончыкам]].
 
Заснавальнік дынастыі — [[Ягайла]] (~1350–1434), сын вял. кн. [[Альгерд]]а і ўнук [[Гедзімін]]а, заняў літоўскі сталец у 1377. У 1381 Ягайла быў скінуты са стальца сваім дзядзькам [[Кейстут]]ам, але ў 1382 вярнуў сабе сталец. У лютым 1386 Ягайла, ахрысціўшыся ў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай [[Ядвіга Анжуйская|Ядвігай Анжуйскай]] (1370–1399; на стальцы з 1382), дачкой венгерскага і польскага караля [[Людовік Анжуйскі|Людовіка Анжуйскага]] (Лайаша I), і заняў польскі сталец пад імем {{вызн2|1=Уладзіслава II Ягайлы}} (правіў да 1434). У 1387 ён перадаў уладу ў ВКЛ свайму брату [[Скіргайла Альгердавіч|Скіргайлу]], і да 1440 яе трымалі прадстаўнікі іншых галін роду [[Род Гедзімінавічаў|Гедзімінавічаў]].
Уладзіслаў ў 10-гадовым узросце быў абраны каралём Польшчы і Венгрыі, Казімір — вял.кн. літоўскім пасля смерці [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]] ([[20.3]].[[1440]]). У 1444 Казімір стаў і каралём польскім. З нашчадкаў Казіміра Ягелончыка вял.кн. літоўскімі былі [[Аляксандр Ягелончык]] (1492-1506), [[Жыгімонт Стары]] (1506-1544) і сын апошняга [[Жыгімонт Аўгуст]] (1544-1572, афіцыйна каранаваны на вял. князя ў 1529). Двое апошніх былі адначасова і польскімі каралямі.
 
Пасля смерці Уладзіслава II Ягайлы (1434) польскі сталец пераняў яго сын [[Уладзіслаў Варненчык|Уладзіслаў III]], у 1440 ён быў абраны і венгерскім каралём пад імем Уласла V (правіў да 1444). Уладзіслаў III быў старэйшым сынам Уладзіслава II Ягайлы ад чацвёртага шлюбу з [[Соф'я Гальшанская|Соф'яй Гальшанскай]], ад папярэдніх шлюбаў у Ягайлы было дзве дачкі, першая – Елізавета-Баніфацыя памёрла амаль адразу пасля нараджэння, другая – Ядвіга Ягелонка памёрла яшчэ пры жыцці бацькі ў 1431 годзе.
Жыгімонт Аўгуст быў апошнім прадстаўніком дынастыі Ягелонаў. Пры ім у 1569 паміж ВКЛ і Польшчай была заключаная [[Люблінская унія]], якая канчаткова звязала іх федэрацыйную дзяржаву — [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]. З гэтага моманту каралём польскім і вял.кн. літоўскім магла быць толькі адна і тая ж асоба. Па смерці Жыгімонт Аўгуста сталец Рэчы Паспалітай займалі выбарныя каралі, французскі прынц [[Генрык Валуа|Анры (Генрык) Валуа]] (1573-1574), а потым сваякі Жыгімонта Аўгуста [[Стэфан Баторый]] (1576-1586) і [[Жыгімонт Ваза]] (1587-1632), з апошняга пачалося панаванне ў Рэчы Паспалітай шведскай дынастыі [[Дынастыя Вазаў|Вазаў]] (да 1668).
 
У 1440, пасля забойства вял. кн. літоўскага [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонта Кейстутавіча]], Ягелоны вярнулі сабе сталец ВКЛ – вял. кн. літоўскім быў абраны малодшы сын Уладзіслава II Ягайлы і брат Уладзіслаў III – [[Казімір Ягелончык]] (правіў да 1492). Са згубай Уладзіслава III у бітве з асманамі пры Варне (10.11.1444), ад чаго пазней Уладзіслава III быў празваны Варненчыкам, Ягелоны страцілі венгерскі сталец, аднак захавалі за сабою польскі — у 1447 польскі сталец заняў вял. кн. літоўскі Казімір Ягелончык (Казімір IV), які правіў да 1492.
 
У 1471 старэйшы сын Казіміра Ягелончыка — Уладзіслаў Ягелончык быў абраны каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава II (правіў да 1516), а ў 1490 – каралём Венгрыі пад імем Уласла VI (правіў да 1516). Ягелоны займалі венгерскі і чэшскі стальцы да 29.8.1526, калі адзіны сын і спадчыннік Уладзіслаў Ягелончык (Уласла VI) — Людовік (Лайаш II; правіў у 1516–1526) загінуў у бітве з асманамі пры Махачэ. Правы на венгерскі і чэшскі стальцы перайшлі да [[Дынастыя Габсбургаў|Габсбургаў]] праз шлюб Людовікавай сястры Ганны з эрцгерцагам Фердынандам I Аўстрыйскім, іхныя нашчадкі правілі ў Венгрыі і Чэхіі да 1918.
 
Пасля смерці Казіміра Ягелончыка (1492) улада ў Польшчы перайшла да яго трэцяга сына — [[Ян-Ольбрэхт|Яна-Ольбрэхта]] (правіў у 1492–1501), а ўлада ў ВКЛ да яго чацвёртага сына – [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандра Ягелончыка]] (правіў у 1492–1506), пасля смерці Яна-Ольбрэхта (1501), Аляксандр Ягелончык заняў і польскі сталец (правіў да 1506). Пасля смерці Аляксандра Ягелончыка польскі і літоўскі стальцы заняў пяты сын Казіміра Ягелончыка – [[Жыгімонт Стары]] (правіў у 1506–1548), яго сын — [[Жыгімонт Аўгуст]] яшчэ пры жыцці бацькі заняў літоўскі сталец (1529), а пасля смерці бацькі і польскі (правіў у 1548–1572). Пры ім паміж ВКЛ і Польшчай была заключаная [[Люблінская унія]] ([[1569]]), якая канчаткова звязала дзве краіны ў федэратыўную дзяржаву — [[Рэч Паспалітая|Рэч Паспалітую]]. З гэтага часу каралём польскім і вял. кн. літоўскім магла быць толькі адна і тая ж асоба. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста дынастыя Ягелонаў па мячы спынілася.
 
Уладаркай Польшчы і ВКЛ стала сястра Жыгімонта Аўгуста — [[Ганна Ягелонка]] (пам. 1596), наступны кароль і вял.кн. – французскі прынц [[Генрык Валуа|Анры (Генрык) Валуа]] (правіў 1573-1574) абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але ў хуткім часе ён кінуў польскі і літоўскі стальцы і вярнуся ва Францыю дзе, пасля смерці караля — ягонага брата, сталец быў вакантны і стаў наступным французскім каралём. Пасля Генрыка Валуа на стальцы Польшчы і ВКЛ быў абраны трансільванскі ваявода Стэфан Баторый (правіў у 1576–1586), які таксама абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але іхны шлюб быў бяздзетны. Пасля Стэфана Баторыя каралём польскім і вял. кн. літоўскім быў абраны [[Жыгімонт Ваза]] (правіў у 1587–1632), сын другой сястры Жыгімонта Аўгуста — Кацярыны Ягелонкі і шведскага караля Юхана III, іхныя нашчадкі валодалі польскім і літоўскім стальцамі да 1668. Гэта ўжо быў час панавання ў Рэчы Паспалітай шведскай дынастыі [[Дынастыя Вазаў|Вазаў]] – нашчадкаў Ягелонаў па кудзелі.
 
{{DEFAULTSORT:Ягелоны}}