Інстытут нацыянальных меншасцей АН БССР: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
афармленне
Радок 1:
'''Інстытут нацыянальных меншасцей [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН БССР]]''' (іншая назва - '''Інстытут пралетарскай культуры нацыянальных меншасцей АН БССР''') - акадэмічная арганізацыя, што ў [[1930-я|1930-х гг.]] адыгрывала пэўную ролю ў [[Эмансіпацыя|эмансіпацыі]] [[Этнас|этнічных меншасцей]] [[Беларусь|Беларусі]] шляхам стварэння ўласных навуковых устаноў і арганізацый гісторыі і культуры. Быў утвораны 29 ліпеня [[1935]] года. Дырэктарам у 1935-1935—[[1936]] гг.гадах быў акадэмік [[Станіслаў Юр'евіч Матулайціс]], а вучоным сакратаром - член-карэспандэнт [[Самуіл Хаімавіч Агурскі]].
 
==Накірункі даследаванняў==
Інстытут меў тры галоўныя накірункі даследаванняў. Іх умоўна можна назваць ''польскім'', ''літоўскім і латышскім'', і ''яўрэйскім'' - па назвах ''Інстытутаў пралетарскіх культур'', што былі ўтвораны пры пераходзе Акадэміі да інстытуцкай структуры ў [[1931]] годзе.
 
===Польскі накірунак даследаванняў===
Значная роля ў працэсе эмансіпацыі этнічных меншасцей БССР надавалася стварэнню ўласных навуковых устаноў і арганізацыі нацыянальнай гісторыі і культуры. Цэнтрам такіх устаноў і даследчыцкіх праектаў стаў [[Інбелкульт]]. Пры ім з [[1922]] г.года працаваў польскі сектар, які займаўся вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай культуры палякаў у [[БССР]]. Этнаграфічная камісія гэтага сектара правяла некалькі экспедыцый па месцах кампактнага рассялення палякаў. У [[1930-я]] гг.гады існаваў '''''Інстытут польскай пралетарскай культуры''''', пазней уключаны на правах сектароў, аддзелаў і камісій у склад Інстытута нацменшасцяў. Вядомыя наступныя публікацыі Інстытута польскай пралетарскай культуры:
* ''Boszko, W. I. Od Baltyku do morza Czarnego = Ад Балтыцкага да Чорнага мора : O wielkim Dnieprze / W. I. Boszko ; Przetl.: A. Horawski ; Bialorus. Akad. nauk. Inst. ekon. ; Pol. inst. kultury proletarjackiej. - Minsk, 1933.''
* ''Sierpiński, Ryszard. Tło gospodarcze i istota klasowa powstania listopadowego 1830 roku = Асновы эканамічныя і класавая сутнасць лістападаўскага паўстання 1830 года / Ryszard Sierpiński ; Białoruska Akademja Nauk, Polski Instytut Kultury Proletarjackiej. - Minsk, 1934.''
 
===Літоўскі і латышскі накірункі даследаванняў===
Пры Інбелкульце з [[1927]] г.года (пазней пры АН БССР) таксама працавала Латышская камісія (з [[1929]] г. латышскі сектар АН БССР, з [[1933]] г. — '''''Інстытут пралетарскіх культур літоўскай, латышскай і іншых народнасцей''''', з [[1935]] г.года - ''латышская секцыя Інстытута нацменшасцей АН БССР''), якая вывучала гісторыю і культуру [[Латышы|латышоў]].
 
У [[1922]] г.годзе пры Інбелкульце была адчынена кафедра гісторыі [[Літва|Літвы]] (з [[1929]] г. — літоўскі сектар АН БССР, з [[1933]] г.года — '''''Інстытут пралетарскіх культур літоўскай, латышскай і іншых народнасцей''''', з [[1935]] - ''літоўская секцыя Інстытута нацменшасцей АН БССР''). Секцыяй кіраваў акадэмік [[Станіслаў Юр'евіч Матулайціс]]. Вядомыя наступныя яго публікацыі па тэматыцы накірунку:
* ''Матулайціс С.Ю. 1863 год у Літве. Ч. 1. Сацыяльна-эканамічны стан Літвы перад паўстаннем. - Мн.: БАН, 1933.''
* ''Беларуска-літоўскі і руска-літоўскі тэрміналагічны слоўнік і сшытак = Baltarusiskai-lietuviskas ir rusiskai-lietuviskas terminologinis zodynelis i sasiuvinis / Беларуская Акадэмія навук, Літоўскі сектар ; апрацаваў В.Копка ; рэдактар С.Матулайціс. - Мн., 1934.''
 
===Яўрэйскі накірунак даследаванняў===
У [[1922]] г.годзе быў створаны яўрэйскі аддзел Інбелкульта. З [[1925]] г.года уў яго склад уваходзіла чатыры камісіі. У [[1928]] г.годзе яўрэйскі аддзел быў трансфарміраваны ў сектар пры АН БССР. Пры ім выдаваўся навуковы часопіс ''«Цайтшрыфт» (Штогоднік)'', у якім друкаваліся даследаванні супрацоўнікаў сектара. У [[1932]] г.годзе на базе яўрэйскага сектара Інбелкульта быў заснаваны '''''Інстытут яўрэйскай пралетарскай культуры пры АН БССР'''''. У ім дзейнічала пяць камісій: лінгвістычная, гістарычная, літаратурная, сацыяльна-эканамічная і антырэлігійная. Сярод публікацый:
* ''[[Самуіл Хаімавіч Агурскі|Агурскі С.Х.]] Ленiнская "Іскра" ў барацьбе супраць Бунда. - Мн.: Дзяржвыд БССР, 1934.''
 
==Далейшы лёс==
Усярэдзіне [[1935]] г.года інстытуты і сектары, якія даследавалі гісторыю і культуру нацыянальных меншасцей на тэрыторыі Беларусі, былі аб’яднаны ў Інстытут нацыянальных меншасцей. Інстытут у [[1936]] увайшоўгодзе ўвайшоў у склад [[Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі|Аддзялення грамадскіх навук АН БССР]]. Спыніў сваю дзейнасць у [[травень|траўні]] [[1937]] года ў выніку [[Сталін|сталінскіх]] рэпрэсій. Пасля [[Вялікая Айчынная вайна|вайны]] не аднаўляўся; даследаванні этнічных меншасцяў трансфармаваліся ў асноўным у даследаванні па [[Рускія|рускай]] [[Культура|культуры]].
 
==Крыніцы==
* [http://hist.bsu.by/images/stories/files/nauka/izdania/tif/4/Zaharkevich.pdf Захаркевіч С.А. Этнічныя меншасці Беларусі: вопыт сацыяльнай трансфармацыі ў ХІХ - пачатку ХХ ст. // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 4. - Мн.: БДУ, 2009. - С.242-249]
 
* [http://archive.is/20130628043922/www.ac.by/publications/vestih/vgm03_4a.html Нікіценка П.Г., Падлужны А.I., Ляўковіч В.І. Стан і перспектывы развіцця сацыяльна-гуманітарных навук у новых умовах. - Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. - 2003. - №4. - С. 5-11]
* [http://hist.bsu.by/images/stories/files/nauka/izdania/tif/4/Zaharkevich.pdf Захаркевіч С.А. Этнічныя меншасці Беларусі: вопыт сацыяльнай трансфармацыі ў ХІХ - пачатку ХХ ст. // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 4. - Мн.: БДУ, 2009. - С.242-249]
* [http://archive.is/20130628043922/www.ac.by/publications/vestih/vgm03_4a.html Нікіценка П.Г., Падлужны А.I., Ляўковіч В.І. Стан і перспектывы развіцця сацыяльна-гуманітарных навук у новых умовах. - Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. - 2003. - №4. - С. 5-11]
* [http://nasb.gov.by/bel/members/academicians/matulaitis.php Акадэмік Матулайціс Станіслаў Юр'евіч]
* [http://nasb.gov.by/bel/members/correspondents/agurskii.php Член-карэспандэнт Агурскі Самуіл Хаімавіч]
* [http://unicat.nlb.by/opac/pls/!search.http_keyword?query=a001=%22BY-SEK-186543%22&lst_siz=20 Зводны электронны каталог - Інстытут польскай пралетарскай культуры]
{{Інстытуты НАНБ}}
[[Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]]