Востраўскае пагадненне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др +ів
лінкі
Радок 1:
{{вызн|1=Востраўскае пагадненне}} Было заключана [[4 жніўня]] [[1392]] года.
 
Падпісалі яго з аднаго боку кароль польскі УладзіслаўУ[[ладзіслаў ІІ]], ён жа Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Ягайла, і яго жонка польская каралева Ядвіга, з другога боку князь гарадзенскі [[Вітаўт]] і яго жонка Ганна. Яны дамовіліся спыніць міжусобную вайну.
 
Ініцыятарамі пагаднення былі іншаземцы — члены Кракаўскай каралеўскай рады. Актыўнай прыхільніцай выступіла каралева [[Ядвіга]]. Тайныя перамовы з Вітаўтам правёў князь мазавецкі Генрык — муж сястры Вітаўта Рынгалы. Перад падпісаннем, у канцы ліпеня 1392 года, у [[Вільня|Вільні]] адбыўся з’езд малодшых Альгердавічаў з удзелам Ядвігі, дзе было прынята канчатковае рашэнне аб перадачы ўлады ў княстве Вітаўту. У адпаведнасці з пагадненнем князь Вітаўт, стаўшы намеснікам караля ў княстве, атрымаў у валоданне гарады Трокі, Гародню, Ліду, воласці Берасцейскую, Суражскую, Драгічынскую, Мельніцкую, Камянецкую, Ваўкавыскую і Лідскую.
 
Вітаўт стаў фактычным уладаром [[ВКЛ|Вялікага княства Літоўскага]]. А з [[1395]] г. пачаў афіцыйна ўжываць тытул Вялікага Кназя Літоўскага.
 
Пагадненне паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму неўзабаве дасягнуць найбольшага росквіту і магутнасці.
 
Пагадненне было заключана ў маёнтку [[Востраў]] пад Лідай[[Ліда]]й.
 
== Крыніцы ==