Нясвіжскі езуіцкі калегіум: Розніца паміж версіямі

 
== Гісторыя ==
Будынак [[калегіум]]а быў злучаны с [[касцёл Божага Цела, Нясвіж|касцёлам Божага Цела]] крытай [[галерэя, архітэктура|галерэяй]], якая знаходзілася з алтарнага боку. Пляцоўку пад яго будаўніцтва ахвяраваў [[М. К. Радзівіл Сіротка]], праект будынка, верагодна, таксама распрацаваў [[Я. М. Бернардоні]]. Першы камень закладзены [[26 чэрвеня]] [[1586]] г., частка будынка была ўзведзена ў [[1588]] г., канчаткова завершана будаўніцтва ў [[1599]] г. Калегіум складаўся з чатырох крылаў і ўтвараў замкнёны двор. У калегіуме былі адкрыты класы граматыкі, паэтыкі і рыторыкі; дзейнічала пачатковая школа; працавала аптэка, [[Нясвіжская тыпаграфіядрукарня Радзівілаў]] (1750 г.), бібліятэка.
 
Пасля скасавання ордэна езуітаў з [[1773]] г. у будынку размяшчаліся школьныя ўстановы. З [[1802]] г. на тэрыторыі былога калегіума размясцілася ваеннае ведамства. Існаваўшыя пабудовы былі прыстасаваны пад [[казармы]]. У ходзе ваеннай кампаніі [[1812]] г. будынак быў моцна пашкоджаны.