Кейданская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 36:
[[File:Adam Freytag plaque in Kėdainiai.JPG|thumb|Мемарыяльная шыльда ў памяць аб [[Адам Фрэйтаг|Адаме Фрэйтагу]] (1608—1650), выкладчыку гімназіі, у горадзе [[горад Кедайней|Кедайней (Кейданы)]]. Фота 2011 г.]]
[[File:Kėdainiai 2012.04.17-3.JPG|thumb|Вуліца Дзіджыоі (у перакладзе — «Вялікая»), на якой стаіць (у далечыні з левага боку) будынак гімназіі. Фота, 2012 г.]]
Фактычна ўстанова стала гімназіяй у 1631 г., калі апякуны і калятары школы князі Радзівілы (князь [[Крыштаф Радзівіл]] (1585—1640) і яго жонка Ганна з роду Кішкаў) далі грошы для набыцця ў горадзе мураванага будынку пад школу і выдалі на гімназію фундуш у 2,5 тыс. злотых штогод, што дазволіла ў [[горад Кедайней|Кейданах]] адкрыць алюмнат (інтэрнат) для навучэнцаў<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref>. Адна палова будынка гімназіі была адведзена пад класы, а другая — пад пакоі для жыхарства настаўнікаў. Гімназія з той пары стала чатырохкласнай, дзе вывучаліся чытанне, пісьмо, мовы ([[польская мова|польская]], [[лацінская мова|лацінская]], [[грэчаскаяСтаражытнагрэчаская мова|грэчаскаястаражытнагрэчаская]]), [[тэалогія]], [[этыка]], [[рыторыка]], [[логіка]] і [[арыфметыка]]<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref>. Выкаладанне (акрамя рэлігіі) вялося на польскай і лацінскай мовах. У штаце было 5 асоб: рэктар; два памочнікі рэктара; і спецыяльна (для розных моўных груп) два святары, якія паасобна вусна выкладалі ў гімназіі асновы хрысціянскага веравучэння, — адзін выкладаў на польскай мове, а другі асобна — на літоўскай мове<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref>. Як асобныя прадметы ні [[літоўская мова]], ні [[жамойцкая мова]] не выкладаліся. Пры гімназіі мелася бібліятэка.
 
Працэс адукацыі знаходзіўся пад кантролем апякуноў і кальвінісцкіх сінодаў, якія зацвярджалі ўстаў гімназіі і праграму адукацыі, прызначалі рэктара, святароў і настаўнікаў<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref>. Галоўная ўвага надавалася рэлігійнай адукацыі, класічнай [[латынь|латыні]] і [[Старажытнагрэчаская мова|старажытнагрэцкай мове]]. Пры вывучэнні старажытных моў выкарыстоўваліся працы і антычных аўтараў ([[Цыцэрон]]а, [[Катон]]а, [[Дэмасфен]]а, Лукіяна і інш.). Выкарыстоўваліся падручнікі і методыкі навучання [[Ян Амос Каменскі|Яна Амоса Каменскага]]. Штотыдзень праводзіліся дыспуты на [[лацінская мова|лацінскай мове]], на якім вучні павінны былі складаць пахвальныя тэксты ў прозе і вершах з нагоды розных ўрачыстых дат<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref>.
 
У 1640-ыя гг. у гімназіі выкладаў матэматыку [[Адам Фрэйтаг]] (1608—1650), матэматык і вайсковы інжынэр, які знаходзіўся на службе ў гетмана князя [[Януш Радзівіл, 1612—1655|Януша Радзівіла]] — быў асабістым лекарам князя і кіраваў будаўніцтвам фартыфікацыйных умацаванняў у [[горад Біржай|Біржах]] і [[горад Кедайней|Кейданах]].