Розніца паміж версіямі "Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь"

ілюстрацыя, дапаўненне
(дапаўненне)
(ілюстрацыя, дапаўненне)
|скарачэнне = Дзяржстандарт РБ
|тэкст_поля_краіна = [[Рэспубліка Беларусь]]
|эмблема = Дзяржстандарт Беларусі.gif
|подпіс эмблемы = Геральдычны знак — эмблема камітэта Рэспублікі Беларусь
|пячатка =
|шырыня пячаткі =
|region_code = BY
|супрацоўнікаў =
|бюджэт =
|імя главы1 = [[Віктар Назаранка]]
|пасада главы1 = Старшыня
}}
'''Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь''' (''Дзяржстандарт Беларусі'') — [[ведамства]], упаўнаважанае праводзіць адзіную дзяржаўную палітыку ў галіне тэхнічнага нарміравання, [[Стандартызацыя|стандартызацыі]], забяспечваць [[адзінства вымярэнняў]], ацэнкі адпаведнасці, энергаэфектыўнасці, ажыццяўляць нагляд у [[Будаўніцтва|будаўніцтве]] і кантроль адпаведнасці [[праект]]аў і [[каштарыс]]аў нарматывам і [[стандарт]]ам, а таксама нагляд за рацыянальным выкарыстаннем [[паліва]], электрычнай і [[Цеплыня|цеплавой]] энергіі. Дзяржстандарт падпарадкоўваецца [[Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь|Ураду Рэспублікі Беларусь]] . Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю прызначаецца Прэзідэнтам.
 
З [[21 лютага]] [[2012]] года пасаду старшыні камітэта займае [[Віктар Назаранка]].
 
 
== Структура ==
 
'''Старшыня камітэта'''
 
* Упраўленне эканомікі і фінансаў
* Упраўленне арганізацыйна-прававой работы і кадраў
* Першы намеснік Старшыні
** Упраўленне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі
** Упраўленне ацэнкі адпаведнасці і ліцэнзавання
 
* Намеснік Старшыні
** Упраўленне метралогіі
** Аддзел дзяржаўнага нагляду і кантролю
 
* Намеснік Старшыні - Дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці
** Фінансавы аддзел
** Інфармацыйна-аналітычны аддзел
** Першы намеснік дырэктара
*** Вытворча-тэхнічны аддзел
*** Аддзел энерганагляду і нармавання
** Намеснік дырэктара
*** Аддзел эканомікі і інвестыцыйнай дзейнасці
*** Аддзел навукова-тэхнічнай палітыкі і знешнеэканамічных сувязяў
* Дырэктар дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам
** Першы намеснік дырэктара
*** Аддзел метралогіі і кадравага забеспячэння
** Намеснік дырэктара
*** Аддзел дзяржаўнага будаўнічага нагляду
 
== Задачы ==
 
== Паўнамоцтвы ==
Дзяржстандарт мае права ў адпаведнасці з заканадаўствам:
* Выдаваць у межах сваёй кампетэнцыі абавязковыя для рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, юрыдычных і фізічных асоб нарматыўныя прававыя акты;
* Усталёўваць парадак правядзення работ па тэхнічным нармаванні і стандартызацыі;
* Зацвярджаць, ўводзіць у дзеянне, адмяняць дзяржаўныя стандарты Рэспублікі Беларусь, ўносіць у іх змены;
* Заключаць у межах сваёй кампетэнцыі міжнародныя дамовы міжведамаснага характару;
* Зацвярджаць па прапановах суб'ектаў тэхнічнага нармавання і стандартызацыі склады тэхнічных камітэтаў па стандартызацыі, пералік замацоўваных за імі аб'ектаў стандартызацыі, а таксама палажэнні аб гэтых тэхнічных камітэтах;
* Усталёўваць з улікам прапаноў дзяржаўных органаў наменклатуру паказчыкаў, якія кантралююцца пры выкананні работ па пацвярджэнню адпаведнасці аб'ектаў ацэнкі адпаведнасці, якія падлягаюць абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці;
* Усталёўваць парадак правядзення работ па ацэнцы адпаведнасці, дзяржаўнаму нагляду за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў, правілы ажыццяўлення метралагічнага кантролю;
* Распрацоўваць і зацвярджаць правілы акрэдытацыі юрыдычных асоб на права правядзення дзяржаўных выпрабаванняў сродкаў вымярэнняў, метралагічнай атэстацыі сродкаў вымярэнняў, паверкі, каліброўкі, якія рэгламентуюць пытанні акрэдытацыі, за выключэннем пытанняў, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
* Распрацоўваць і зацвярджаць правілы акрэдытацыі і правілы пацвярджэння адпаведнасці, якія рэгламентуюць працэдуры і іншыя пытанні акрэдытацыі і пацвярджэння адпаведнасці, за выключэннем пытанняў, ўрэгуляваных актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, законамі, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
* Ужываць да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледжаныя нарматыўнымі прававымі актамі меры адказнасці за правапарушэнні ў галіне тэхнічнага нарміравання, стандартызацыі, забеспячэння адзінства вымярэнняў, ацэнкі адпаведнасці, выдаваць загады аб забароне вытворчасці, рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг), канструктарскай, тэхналагічнай і праектнай дакументацыі , якая не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням па бяспецы;
* Прыцягваць да адказнасці юрыдычных і фізічных асоб, вінаватых у парушэнні патрабаванняў нарматыўных прававых актаў і тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць архітэктурную, горадабудаўнічую і будаўнічую дзейнасць;
* Прыпыняць ці адмяняць рашэнні органа па акрэдытацыі ў выпадку іх неадпаведнасці заканадаўству аб ацэнцы адпаведнасці або парушэнняў пры іх прыняцці працэдур акрэдытацыі, прыпыняць альбо забараняць дзейнасць акрэдытаваных органаў па сертыфікацыі і акрэдытаваных выпрабавальных лабараторый (цэнтраў) пры парушэнні імі патрабаванняў Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і ( або) Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь з дапамогай прыпынення, адмены або спынення дзеяння адпаведных атэстатаў акрэдытацыі;
* Прыцягваць па ўзгадненні з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі іх спецыялістаў і тэхнічныя сродкі для ажыццяўлення адпаведнага дзяржаўнага нагляду;
* Запрошваць і атрымліваць ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў дакументы і звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнага дзяржаўнага нагляду;
* Праводзiць ва ўстаноўленым парадку адбор спробаў і узораў прадукцыі для вызначэння яе адпаведнасці абавязковым патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі;
* Зацвярджаць тыпавыя нормы часу на правядзенне работ па сертыфікацыі, акрэдытацыі, рэгістрацыі дэкларацыі аб адпаведнасці, дзяржаўным выпрабаванням, паверцы і каліброўцы сродкаў вымярэнняў, якія ажыццяўляюцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, акрэдытаванымі Дзяржстандартам на права правядзення гэтых работ;
* Ажыццяўляць знешнеэканамiчную дзейнасць;
* Ствараць камісіі і экспертныя групы, прыцягваць вучоных і кваліфікаваных спецыялістаў на дагаворнай аснове для выканання работ, якія патрабуюць спецыяльных ведаў па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Дзяржстандарту;
* Атрымліваць ад органаў дзяржаўнай статыстыкі інфармацыйныя і статыстычныя матэрыялы, неабходныя для ажыццяўлення ўскладзеных на Дзяржстандарт задач і функцый;
* Запытваць у рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый інфармацыю па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
* Утвараць інавацыйны фонд;
* Вызначаць у сферы заканадаўчай метралогіі вобласці, у якіх прымяненне сродкаў вымярэнняў дапускаецца пасля іх паверкі юрыдычнымі асобамі, якія ўваходзяць у дзяржаўную метралагічную службу, і зацвярджаць іх пералік;
* Быць членам асацыяцый, саюзаў і іншых некамерцыйных, у тым ліку міжнародных, арганізацый;
* Ажыццяўляць iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.
 
{{зноскі}}