Рабіндранат Тагор: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
Artificial123 (размовы | уклад)
др Цяпер усе давольныя?
Радок 66:
}}</ref>}}. Атрымаўшы выхаванне, прасякнутае гуманізмам і любоўю да радзіме, Тагор выступаў за незалежнасць [[Індыя|Індыі]]. Ім былі арганізаваны Універсітэт Вішва Бхарата і Інстытут рэканструкцыі сельскай гаспадаркі. Вершы Тагора сёння з'яўляюцца гімнамі Індыі і [[Бангладэш]].
 
Вучыўся ў Англіі (1878—80). Друкаваўся з 1875. У першых зборніках вершаў «Вячэрнія песні» (1882), «Ранішнія песні» (1883), драме «Помста прыроды» (1884) выявіліся пантэістычныя і жыццесцвярджальныя матывы. Распрацаваў канцэпцыю «бажаства жыцця» («джыбон-дэбота») пра адзінства чалавека і прыроды (паэтычныя цыклы «Маношы», 1890; «Залатая лодка», 1893; «Імгненні», 1900; зборнік «Гітанджалі», 1910). Раманы «Гора» (1907—10), «Дом і мір» (1915—16), цыкл вершаў «Палёт жураўлёў» (1914—16) прасякнуты ідэямі сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення краіны. Уражанні ад паездак у краіны Азіі, Еўропы і Амерыкі сабраны ў «Дзённіку падарожжа на Захад» (1929), «Пісьмах аб Расіі» (1931) і інш. Сацыяльная праблематыка ў лірычным зборніку «Усходні напеў» (1925), алегарычных драмах «Вызвалены паток» (1922) і «Чырвоныя алеандры» (1924). Раман «Чатыры часткі» (1934), аповесці «Дзве сястры» (1933) і «Кветнік» (1934), паэтычныя зборнікі «Завяршэнне» (1932), «Апошняя актава» (1935). «Нованароджаны» (1940) і інш. зборнікі апавяданняў і публіцыстыкі скіраваны супраць расавай дыскрымінацыі, рэлігійнай нецярпімасці, каставай сістэмы і бяспраўя жанчыны, прасякнуты нацыянальна-вызвольнымі ідэямі.
Творчасць Рабіндраната Тагора ўключае ў сябе лірычныя творы, эсэ і раманы на палітычныя і сацыяльныя тэмы. Найбольш вядомыя яго творы — «Гітанджалі» (Ахвярныя спевы), «Гара» і «Дом і свет» — з'яўляюцца прыкладамі лірызму, гутарковага стылю, натуралізму і сузіральнасці ў літаратуры.
 
Творчасць Рабіндраната Тагора адыграла выключную ролю ў станаўленні бенгальскай літаратурнай мовы. Ён узбагаціў паэзію новымі формамі і вершаванымі памерамі, заклаў асновы жанру апавядання і развіў жанр сацыяльна-псіхалагічнага рамана, паклаў пачатак палітычнай лірыцы. Эстэтычныя погляды Рабіндраната Тагора адлюстраваны і ў мастацтве, (аўтар некалькіх тысяч песень, 2000 малюнкаў і карцін). Песня «Душа народа» — гімн Індыі, «Мая залатая Бенгалія» — гімн Рэспублікі Бангладэш. Значную ўвагу аддаваў пытанням тэорыі і практыкі народнай асветы (адкрыў школу, заснаваў універсітэт).
 
== Біяграфія ==