Кейданская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
[[File:Adam Freytag plaque in Kėdainiai.JPG|thumb|Мемарыяльная шыльда ў памяць аб [[Адам Фрэйтаг|Адаме Фрэйтагу]] (1608—1650), выкладчыку гімназіі, у горадзе [[горад Кедайней|Кедайней (Кейданы)]]. Фота 2011 г.]]
[[File:Kėdainiai 2012.04.17-3.JPG|thumb|Вуліца Дзіджыоі (у перакладзе — «Вялікая»), на якой стаіць (у далечыні з левага боку) будынак гімназіі. Фота, 2012 г.]]
Фактычна ўстанова стала гімназіяй у 1631 г., калі апякуны і калятары школы князі Радзівілы (князь [[Крыштаф Радзівіл]] (1585—1640) і яго жонка Ганна з роду Кішкаў) далі грошы для набыцця ў горадзе мураванага будынку пад школу і выдалі на гімназію фундуш у 2,5 тыс. злотых штогод, што дазволіла ў [[горад Кедайней|Кейданах]] адкрыць алюмнат (інтэрнат) для навучэнцаў<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref>. Адна палова будынка гімназіі была адведзена пад класы, а другая — пад пакоі для жыхарства настаўнікаў. Гімназія з той пары стала чатырохкласнай, дзе вывучаліся чытанне, пісьмо, мовы ([[польская мова|польская]], [[лацінская мова|лацінская]], [[Старажытнагрэчаская мова|старажытнагрэчаская]]), [[тэалогія]], [[этыка]], [[рыторыка]], [[логіка]] і [[арыфметыка]]<ref>''Пазднякоў, В.'' Кейданская гімназія // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. — Мінск, 2006. — Т. 2. — С. 81.</ref>. Выкаладанне (акрамя рэлігіі) вялося на польскай і лацінскай мовах. У штаце было 5 асоб: рэктар; два памочнікі рэктара; і спецыяльна (для розных моўных груп) два святары, якія паасобна вусна выкладалі ў гімназіі асновы хрысціянскага веравучэння, — адзін выкладаў на польскай мове для славянамоўных вучняў, а другі асобна — на літоўскай мове (а ў прыватнасці — на заходніх гаворках аўкштайцкага дыялекту [[літоўская мова|сучаснай літоўскай мовы]] (гаворкі вакол гарадоў [[горад Кедайняй|Кейданы]] і [[горад Шаўляй|Шаўлі]]), якія ў тыя часы атрымалі назву «жамойцкая мова» тапанімічна — па назве [[Жамойцкае староства|Жамойцкага староства]])<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref><ref>''Зинкявичюс, З.'' Откуда родом литовцы... С. 129; ''Дзярновіч, А.'' [http://belarus.kulichki.net/index.php?option=com_content&task=view&id=1797&Itemid=70 Жамойць і Літва]; ''Насевіч, В.Л.'' [http://vln.by/node/17 Літва].. С. 205.</ref>. Як асобныя прадметы ні [[літоўская мова]], ні [[жамойцкая мова]] не выкладаліся. Моўная сегрэгацыя захоўвалася і ў набажэнстве — у [[горад Кедайней|Кейданах]] мелася два кальвінісцкія храмы (зборы), у адным з якіх служба вялася на мясцовых балцкіх гаворках, а ў другім — на [[польская мова|польскай]] і [[Шатландская гэльская мова|шатландскай мове]]<ref>''Пазднякоў, В.'' [http://vklby.vh76.hosterby.com/articles/1156 Кейданы] / В. Пазднякоў // Вялікае княства Літоўскае : энцыкл. : у 3 т. — Мінск : БелЭн, 2006. — Т. 2. — С. 86.</ref>.
 
Працэс адукацыі знаходзіўся пад кантролем апякуноў і кальвінісцкіх сінодаў, якія зацвярджалі ўстаў гімназіі і праграму адукацыі, прызначалі рэктара, святароў і настаўнікаў<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref>. Галоўная ўвага надавалася рэлігійнай адукацыі, класічнай [[латынь|латыні]] і [[Старажытнагрэчаская мова|старажытнагрэцкай мове]]. Пры вывучэнні старажытных моў выкарыстоўваліся працы і антычных аўтараў ([[Цыцэрон]]а, [[Марк Порцый Катон Старэйшы|Катон]]а, [[Дэмасфен]]а, Лукіяна і інш.). Пры гімназіі мелася бібліятэка. Выкарыстоўваліся падручнікі і методыкі навучання [[Ян Амос Каменскі|Яна Амоса Каменскага]]. Штотыдзень праводзіліся дыспуты на [[лацінская мова|лацінскай мове]], на якім вучні павінны былі складаць пахвальныя тэксты ў прозе і вершах з нагоды розных ўрачыстых дат<ref>[http://uchebauchenyh.narod.ru/pedagogika/protestantskie24.htm Протестантские школы Литвы в XVI—XVII вв.] // uchebauchenyh.narod.ru</ref>.