Кейданская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 62:
У дваранскім вучылішчы і гімназіі з 1858 г. працаваў настаўнікам [[Міхал Беркман]] (1823—1913), які быў жанаты з Юліяй Далеўскай, у 1840-х гг. быў членам «Союза літоўскай моладзі», а ў 1863 г. — дзеячом тайнай ковенскай паўстанчай арганізацыі і ўдзельнікам [[Студзеньскае паўстанне|Студзенькага паўстання]]<ref>Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861—1862 гг.: материалы и документы... С. 156.</ref>.
 
З-за [[Студзеньскае паўстанне|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]] у краі па палітычным матывам гімназія ў Кейданах была зачынена летам 1864 г. па распараджэнні [[Літоўскае генерал-губернатарства|віленскага генерал-губернатара]]<ref>''Рождественский, С.В.'' [http://elib.gnpbu.ru/textpage/download/html/?book=rozhdestvensky_istoricheskiy-obzor-deyatelnosti_1902&bookhl= Исторический обзор деятельности Министерства народного просвещения, 1802—1902]... С. 466.</ref>, гэтак жа як і гімназіі ў [[горад Навагрудак|Навагрудку]] і [[горад Панявежыс|Панявежы]], а таксама прагімназіі ў [[горад Цяльшэй|Цельшах]] і [[горад Свіслач|Свіслачы]]. На Міністэрства народнай асветы Расійскай Імперыі быў ускладзены абавязак аформіць гэтую надзвычайную меру юрыдычным чынам і вызначыць новы ўжытак грошай, асігнаваных на ўтрыманне зачыненых адукацыйных устаноў<ref>''Рождественский, С.В.'' [http://elib.gnpbu.ru/textpage/download/html/?book=rozhdestvensky_istoricheskiy-obzor-deyatelnosti_1902&bookhl= Исторический обзор деятельности Министерства народного просвещения, 1802—1902]... С. 466.</ref>. 15 чэрвеня 1865 г. рашэннем [[Дзяржаўны Савет Расійскай Імперыі|Дзяржаўнага Савета Расійскай Імперыі]] было афіцыйна зацверджана закрыццё і рэарганізацыя адпаведных гімназій і вучылішч [[Віленская навучальная акруга|Віленскай навучальнай акругі]]<ref>''Рождественский, С.В.'' [http://elib.gnpbu.ru/textpage/download/html/?book=rozhdestvensky_istoricheskiy-obzor-deyatelnosti_1902&bookhl= Исторический обзор деятельности Министерства народного просвещения, 1802—1902]... С. 466.</ref>. Гімназіі ў Кейданах і Панявежы, а таксама прагімназія ў Свіслачы, паралельныя класы гімназій у [[горад Беласток|Беластоку]] і [[Драгічынскае дваранскае вучылішча]] канчаткова былі скасаваны; дваранскія вучылішчы ў [[горад Брэст|Брэсце-Літоўскім]] і [[горад Бабруйск|Бабруйску]] былі пераўтвораныя ў адукацыйныя ўстановы больш нізкіянізкага адукацыйныяўзроўню ўстановыі статусу — у прагімназіі<ref>''Рождественский, С.В.'' [http://elib.gnpbu.ru/textpage/download/html/?book=rozhdestvensky_istoricheskiy-obzor-deyatelnosti_1902&bookhl= Исторический обзор деятельности Министерства народного просвещения, 1802—1902]... С. 466.</ref>. У той жа час у 1864—1865 гг. гімназіі ў [[горад Каўнас|Коўна]] і [[горад Шаўляй|Шаўлях]], а таксама прагімназія ў [[горад Цяльшэй|Цельшах]] былі пераўтвораны ў больш высокія адукацыйныя ўстановы больш высокага ўзроўню — у поўныя класічныя гімназіі [[Расійская Імперыя|Расійскай Імперыі]]<ref>''Долбилов, М.Д.'' Русский край, чужая вера... С. 914.</ref>. Матывацыяй стварэння і захвання гэтых гімназій у губернскім цэнтры (Коўна) і значных гарадах (Шаўлі і Цельшы) было жаданне расійскай улады мець моцныя цэнтры распаўсюджання [[руская мова|рускай мовы]]<ref>''Долбилов, М.Д.'' Русский край, чужая вера... С. 914.</ref>. Папячыцель Віленскай навучальнай акругі [[Іван Пятровіч Карнілаў|Іван Карнілаў]] (1811—1901) тлумачыў: «Пакінуць [[Ковенская губерня|Жмудзь]] пры адных толькі народных вучылішчах і без адной сярэдняй навучальнай установы небяспечна таму, што гэта паслабіць [[русіфікацыя|рускі накірунак]]. Павятовыя і народныя вучылішчы самі па сабе яшчэ даволі слабыя»<ref>''Долбилов, М.Д.'' Русский край, чужая вера... С. 914.</ref>.
 
== Літоўскамоўная школа і гімназія (з 1922 г.) ==